Геаграфія транспарту

Геаграфія транспарту — навуковая дысцыпліна, раздзел эканамічнай геаграфіі, які вывучае транспартна-геаграфічныя працэсы, структуру транспарту, асаблівасці яго размяшчэння, узровень транспартнай забяспечанасці.

Аб'ектамі геаграфіі транспарту з'яўляюцца тэрытарыяльныя і рэгіянальныя транспартныя сістэмы, транспартныя патокі, распаўсюджванне асобных відаў транспарту, уплыў транспартных працэсаў на развіццё народнай гаспадаркі ў тэрытарыяльным аспекце [1].

Прадметам вывучэння геаграфіі транспарту з'яўляецца прасторавае ўзаемадзеянне розных элементаў тэрытарыяльнай транспартнай сістэмы, якое праяўляецца ў выглядзе транспартна-геаграфічных адносін (транспартнае прыцягненне, прасторавая аддаленасць, транспартна-геаграфічнае становішча, транспартныя даступнасць, складнасць і пранікальнасць тэрыторыі)[2].

Зноскі