Геакэшынг — вулічая гульня па пошуку скарбаў, удзельнікі якой выкарыстоўваюць прыёмнік глабальнай сістэмы пазіцыянавання (GPS) альбо іншыя навігацыйныя тэхнікі, каб схаваць і адшукаць кантэйнеры (якія называюцца «геакэшамі» альбо проста «кешамі») у любой кропцы Зямлі. Тыповы геакэш — невялікі воданепранікальны кантэйнер, у якім знаходзіцца журнал гульні і «скарб» — звычайна цацкі альбо забаўкі невялікага кошту. На сённяшні дзень каля 800 000 геакэшаў зарэгістраваныя на розных вэб-сайтах, прысвечаных мінуламу. Геакэшы на сённяшні дзень схваныя ў больш чым 100 краінах па ўсім свеце і на ўсіх 7 кантынентах уключаючы Антарктыку.[1]

Геакэш у Германіі

Гісторыя правіць

Геакэшынг узнік амаль адразу пасля адключэння сістэмы зніжэння дакладнасці (англ.: Selective Ability (SA)) 1 мая 2000 года. У выніку гэтага дакладнасць грамадзяных прыёмнікаў GPS вырасла з 100 да 20 метраў, а ўжо 3 мая 2000 года Дэйвам Алмерам з штату Арэгон быў схаваны першы задакументаваны геакэш.[2] Месцазнаходжанне было змешчана ў групе навін сеткі Usenet. Да 6 мая гэты геакэш быў двойчы знойдзены і адзін раз было паведамлена пра знаходку. Згодна з паведамленнем Дэйва Алмера, патайніком, які ён зрабіў, было пластыкава вядро, практычна цалкам закапанае ў зямлю, у якім знаходзілася праграмнае забеспячэнне, відэа, кнігі, ежа, грошы і рагатка.[3]

Паходжанне назвы правіць

Гульня першапачаткова назывылася англ.: GPS stash hunt альбо англ.: gpsstashing (пошук альбо хаванне тайнікоў з дапамогай GPS). Пасля абмеркавання ў групе gpsstash Архівавана 10 кастрычніка 2008. назва была зменена. 30 мая 2000 года Мэт Стам выказаў меркаванне, што назва «тайнік» можа мець негатыўны падтэкст і прапанаваў выкарыстоўваць замест яго назву «геакэшынг».[4]

Гульня правіць

 
Геакэш «Loonse en Drunense Duinen», схаваны ў Галандыі

Першапачаткова можа падацца, што знайсці тайнік пры дапамозе GPS-прыёмніка і каардынат проста. Аднак дакладнасць, з якой GPS-прыёмнік вызначае пазіцыю, складае некалькі дзясяткаў метраў. GPS-прыёмнік дазваляе толькі паказаць мясковасць знаходжання тайніка. Але для дакладнага пошуку неабходна карыстацца падказкамі ў апісанні тайніка.

Тайнікі бываюць самых розных відаў. Самы распаўсюджаны тайнік — гэта кантэйнер з накрыўкай, у якім знаходзяцца «скарбы» — дробныя прадметы (дыскі, кнігі, цацкі) і нататнік (журнал гульні) для тых, хто знайшшоў тайнік. Гулец мае права адзначыцца ў нататніку і ўзяць любы прадмет, але таксама ён мусіць пакінуць які-небуць іншы прадмет падобнай вартасці. Нататнік з’яўляецца абавязковым атрыбутам тайніка і ўтрымлівае інфармацыю пра тайнік і яго наведвальнікаў. Пасля наведвання тайніка гулець мусіць зачыніць кантэйнер і пакінуць яго на папярэднім месцы. Пры гэтым тайнік маскіруецца, каб наступныя гульцы прыклалі не меншыя намаганні знайсці кантэйнер, а таксама каб ён не быў выпадкова знойдзены пабочнай асобай. Застаецца толькі напісаць пра сваю знаходку ў інтэрнэтнай гасцёйні тайніка.

Апроч традыцыйных сустракаюцца таксама і пакрокавыя тайнікі. Для таго, каб знайсці кантэйнер, геакэшар павінен развязаць задачу, якую стварыў аўтар тайніка. Часам задача палягае ў адказах на пытанні, звязаныя з мясковасцю, часам патрабуюцца здольнасці арыентавання на мясцовасці, а ў пэўных выпадках гульцу спатрэбіцца паказаць сваю эрудыцыю, каб развязаць задачу.

Зноскі

  1. Спіс геакэшаў у Антарктыцы 11 снежня 2007 (англ.)
  2. гісторыя геакэшынгу Geocaching.com (англ.)
  3. Dave Ulmer: «GPS Stash Hunt… Stash #1 is there!» 3 мая 2000 года (англ.)
  4. Matt Stum 30 мая 2000 г. (англ.)

Спасылкі правіць