Геба (грэч. Ήβα, таксама Гебея) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі [1] багіня юнацкасці, дачка Зеўса і Геры [2] (паводле некаторых аўтараў, Гера нарадзіла яе ад латука [3]), якая служыла на Алімпе віначэрпам богаў датуль, пакуль яе не змяніў Ганімед [4].

Геба
стар.-грэч.: Ἥβη
Багіня юнацкасці
Міфалогія Старажытнагрэчаская
Пол жанчына
Бацька Зеўс
Маці Гера
Муж Геракл
Дзеці Алексіярэс і Анікет
У іншых культурах Ювента
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Была выдадзена замуж за Геракла, калі ён здабыў бессмяротнасць [5] , як знак пагаднення Геры з Гераклам. Гера ўсынавіла Геракла і дала яму ў жонкі Гебу [6]. Ахвярнік з выявай шлюбу Гебы і Геракла быў у Герэёне каля Мікен [7]. Іх дзяцей звалі Алексіярэс і Анікет [8].

У Рыме яна звалася Ювента (лац.: Juventa ці Juventas), мела некалькі храмаў і ўвасабляла сабой вечна юнацкі росквіт дзяржавы. Выявы Гебы сустракаюцца рэдка, і то толькі на вазах. Канова намаляваў яе цнатлівай дзяўчынай, якая налівае нектар.

Гераіня камедыі Эпіхарма «Вяселле Гебы» [9], оперы Ж.-Ф.Рамо «Святы Гебы».

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.267-268, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.93-94
  2. Гесіёд. Тэагонія 922; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 3, 1; Гігін. Міфы. Уводзіны 24
  3. Першы Ватыканскі міфаграф III 1, 61
  4. Сервій. Каментар да «Энеідзе» Вяргілія I 28
  5. Гесіёд. Тэагонія 950—953; Гесіёд. Пералік жанчын, фр.229 М.-У.; Гамер. Адысея XI 603; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 7, 7
  6. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 39, 3
  7. Паўсаній. Апісанне Элады II 17, 6
  8. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 7, 7
  9. Афіней. Баль мудрацоў