Гебрыдскае мора — мора на паўночным усходзе Атлантычнага акіяна. Абмежавана з усходу узбярэжжам Шатландыі, а з захаду — Гебрыдскімі астравамі. Гебрыдскае мора, а таксама пралівы Літл-Мінч і Норт-Мінч (на поўначы) падзяляюць астравы на дзве групы — Унутраныя і Знешнія Гебрыды.

Гебрыдскае мора
Плошча 47 000 км²
Найбольшая глыбіня 137 м
Сярэдняя глыбіня 64 м

Плошча: 47 000 км². Сярэдняя глыбіня: 64 м. Найбольшая глыбіня: 137 м.