Геза Лашонцы (венг.: Losonczy Géza; 5 мая 1917, Ершэкчанад, Аўстра-Венгрыя — 21 снежня 1957, Будапешт, Венгрыя) — венгерскі журналіст і палітык.

Геза Лашонцы
венг.: Losonczy Géza
Род дзейнасці журналіст, палітык
Дата нараджэння 5 мая 1917(1917-05-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 1957(1957-12-21) (40 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1939 годзе ўступіў у КПВ. Удзельнік Руху Супраціву. У 1945—1949 гадах супрацоўнік газеты Szabad Nép. У 1949—1951 гадах сакратар Міністэрства асветы ВНР. У 1951 годзе рэпрэсаваны, вызвалены і рэабілітаваны ў ліпені 1954 года.

У час Венгерскага паўстання 1956 года увайшоў у склад урада Імрэ Надзя на пасадзе міністра друку і прапаганды. У пачатку лістапада член Часовага кіраўніцтва ВСРП. 3 лістапада разам з Золтанам Тылдзі правёў апошнюю прэс-канферэнцыю ўрады. 4 лістапада схаваўся ў пасольстве Югаславіі, адкуль пазней разам з Імрэ Надзям і яго прыхільнікамі быў выдадзены ў Румынію.

У сярэдзіне красавіка 1957 года вернуты ў Будапешт. Падчас зняволення абвясціў галадоўку і памёр незадоўга да прызначанага працэсу.