Гексаген (CH2)3N3(NO2)3) — магутнае другаснае (брызантнае) выбуховае рэчыва. Адчувальнасць да ўдару займае сярэдняе становішча паміж тэтрылам і ТЭНам.

Гексаген
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Сістэматычнае найменне 1,3,5-трынітра-1,3,5-трыазацыклагексан
Традыцыйныя назвы Гексаген, RDX, цыклатрыметылентрынітрамін, цыкланіт
Хім. формула C3H6N6O6
Фізічныя ўласцівасці
Стан (ст. ум.) цвёрдае
Малярная маса 222,12 г/моль
Шчыльнасць 1,82 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення 205,5 °C
Тэмпература кіпення 234 °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 121-82-4
PubChem 8490
Рэг. нумар EINECS 204-500-1
SMILES
RTECS XY9450000
ChemSpider 8177

Шчыльнасць зарада - 1,77 г/см³. Хуткасць дэтанацыі - 8360 м/сек, ціск у фронце ударнай хвалі - 33,8 гПа, фугаснасць - 470 мл, брызантнасць - 24 мм, аб'ём газападобных прадуктаў выбуху - 908 л/кг. Тэмпература запальвання - 230°C, тэмпература плаўлення - 204,1 °C. Цеплыня выбуху - 1370 ккал/кг, цеплыня згарання - 2307 ккал/кг.

Фізічныя ўласцівасці правіць

Гексаген — белы крышталічны парашок. Без паху, смаку, моцны яд. Удзельная вага - 1,816 г/см³, малярная маса - 222,12 г/моль. Нерастваральны ў вадзе, дрэнна раствараецца ў спірце, эфіры, бензоле, талуоле, хлараформе, лепш - у ацэтоне, ДМФА, канцэнтраванай азотнай і воцатнай кіслотах. Раскладаецца сернай кіслатой, шчолачамі, а таксама пры награванні.

Плавіцца гексаген пры тэмпературы 204,1 ° C з раскладаннем, пры гэтым яго адчувальнасць да механічных уздзеянняў моцна павышаецца, таму яго не плавяць, а прэсуюць. Прэсуецца дрэнна, таму, каб яго лепш спрэсаваць, гексаген флегматызуюць ў ацэтоне.