Гексаметылентэтрамін

Гексаметылентэтрамін ((CH2)6N4, альбо C6H12N4), таксама Уратрапін — бясколерныя крышталі саладкаватага смаку. Добра раствараецца ў вадзе, серавугляродзе, умерана - у спірце, хлараформе; дрэнна - у эфіры, бензоле.

Гексаметылентэтрамін
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Сістэматычнае найменне 1,3,5,7-тэтраазацыкла[3,3,1,1]-дэкан
Традыцыйныя назвы Уратрапін, метэнамін
Хім. формула C6H12N4
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса 140,2 г/моль
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 100-97-0
PubChem 4101
Рэг. нумар EINECS 202-905-8
SMILES
ChemSpider 3959

Структурна падобны да адамантану.

Значэнне правіць

Медыцына правіць

Прэпарат аказвае антысептычны эфект, пераважна, у мачавых шляхах. Ужываецца ў чыстым выглядзе і ў складзе камбінаваных лекавых сродкаў (напрыклад, кальцэкс). У чыстым выглядзе гексаметылентэтрамін ужываецца пераральна або нутравенна, у выглядзе соляў: гіпурату, індыгакармінату або камфарату. Механізм дзеяння заснаваны на вызваленні свабоднага фармальдэгіду, які дэнатурыруе бялкі бактэрый.

Быт правіць

Прадаецца ў пачках (10 таблетак па 10 грамаў, або па 5 таблетак на 16 грамаў) пад гандлёвымі назвамі "Сухое паліва", "Сухі спірт". Выкарыстоўваецца ў якасці паліва для падрыхтоўкі (разагрэву) ежы, для распальвання печаў, прагравання скляпоў, гаражоў і інш.