Гекса́н (н-гекса́н) — насычаны вуглевадарод C6H14, адносіцца да класу алканаў.

Гексан
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формула C₆H₁₄
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 110-54-3
PubChem 8058
Рэг. нумар EINECS 203-777-6
SMILES
RTECS MN9275000
ChemSpider 7767

Уласцівасці правіць

Бясколерная вадкасць са слабым пахам (нагадвае дыхлорэтан). Паказальнік пераламлення п20D 1,37506. З-за нізкага актанавага ліку (25) гексан — непажаданая складовая частка сінтэтычнага бензіна.

Пары гексану валодаць моцным наркатычным дзеяннем.

Атрыманне гексана правіць

н-Гексан ўтрымоўваецца ў значных колькасцях у бензіне прамой перагонкі. Вялікая колькасць ізагексанаў знаходзіцца ў бензіне каталітычнага крэкінгу і бензіне алкіліравання.

Выкарыстанне правіць

  • Ва ўмовах араматызацыі нафтапрадуктаў і каталітычнага рыформінгу гексан дэгідрацыклюецца ў бензол.
  • 2,2-дыметылбутан і 2,3-дыметылбутан — выкарыстоўваюцца як дабаўкі да паліва для рухавікоў, паляпшаюць яго якасць.
  • Выкарыстоўваецца пры экстрагаванні алею.
  • Арганічны растваральнік