Гексахлорбензо́л альбо перхлорбензо́л — хлорарганічнае злучэнне з формулай C6Cl6, выкарыстоўваецца ў якасці інсектыцыду і фунгіцыду. Таксама ў сумесі з іншымі прэпаратамі выкарыстоўваецца для пратраўкі насення збожжавых культур. У адносінах да гексахлорбензолу дзейнічае Стакгольмская канвенцыя аб стойкіх арганічных забруджвальніках, згодна з якой гэтае рэчыва забаронена ва ўсім свеце[1].

Гексахлорбензол
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Сістэматычнае найменне гексахлорбензол
Скарачэнні ГХБ
Традыцыйныя назвы перхлорбензол
Хім. формула C6Cl6
Эмпірычная формула C6Cl6
Фізічныя ўласцівасці
Стан (ст. ум.) бясколерныя крышталі
Малярная маса 284,80 г/моль
Шчыльнасць 2,044 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення 231 °C
Тэмпература кіпення 322 °C
Тэмпература ўспышкі 242 °C
Удзельная цеплыня выпарэння 2131100 Дж/кг
Удзельная цеплыня плаўлення 79300 Дж/кг
Ціск пары 101,37
Хімічныя ўласцівасці
Растваральнасць у вадзе 0 г/100 мл
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 118-74-1
PubChem 8370
Рэг. нумар EINECS 204-273-9
SMILES
Рэг. нумар EC 602-065-00-6
RTECS DA2975000
ChemSpider 8067
Бяспека
ЛД50 3500 мг/кг
Таксічнасць малатаксічны

Фізічныя і хімічныя ўласцівасці правіць

Гексахлорбензол — бясколерныя крышталі, не раствараюцца ў вадзе, мала раствараюцца ў этаноле і бензоле, малекулярная маса 284,8 а.а.в.; тэмпература плаўлення 231 °C; тэмпература кіпення 322 °C; шчыльнасць 2,044 г/см³.

Гексахлорбензол параўнальна лёгка ўступае ў рэакцыі нуклеафільнага замяшчэння, абменьваючы адзін атам Cl, напрыклад, на групы СН2ОH, OH, SH.

Атрыманне правіць

Атрымоўваюць гексахлорбензол хлараваннем бензолу альбо яго хлорвытворных:

Асноўныя рэакцыі:

 .

Вылучаюць крышталізацыяй. Чысціня не менш за 95 % (прымешкі — трыхлорбензол, тэтрахлорбензол і пентахлорбензол).

Уздзеянне на арганізм чалавека правіць

Палітропны яд. Найбольш раннія змены назіраюцца з боку печані, ЦНС і сардэчна-сасудзістай сістэмы. Парушае парфірынавы абмен, мае кумулятыўны эфект.

Зноскі