Гельмут Маке (ням.: Helmuth Macke; 28 ліпеня 1891, Крэфельд — 8 верасня 1936, Гаенгофен) — нямецкі мастак, прадстаўнік такой плыні ў жывапісе, як рэйнскі экспрэсіянізм. У яго работах прасочваюцца таксама ўплыў такіх мастацкіх напрамкаў, як канструктывізм і абстракцыянізм.

Гельмут Маке
ням.: Helmuth Macke
Фатаграфія
Дата нараджэння 29 чэрвеня 1891(1891-06-29)[1] ці 28 ліпеня 1891(1891-07-28)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 верасня 1936(1936-09-08)[4][2] (45 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр рэйнскі экспрэсіянізм[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Гельмут Маке быў стрыечным братам выдатнага нямецкага жывапісца Аўгуста Маке, які загінуў падчас Першай сусветнай вайны. У 1906—1909 гадах Гельмут вучыўся ў крэфельдскай Школе прыкладнога мастацтва пад кіраўніцтвам галандскага мастака Яна Торна Прыкера, разам з такімі пасля вядомымі майстрамі, як Генрых Кампендонк і Вальтэр Гіскес. З імі абодвума ён з 1908 гады зняў працоўную майстэрню. У 1909 годзе Маке на возеры Тэгерн пазнаёміўся з мастаком-анімалістам Францам Маркам. Марк, малады жывапісец, складаўся ў мюнхенскім «Новым аб’яднанні мастакоў» і ў 1910 годзе падаў у яго распараджэнне для працы сваю летнюю дачу ў Зомельсдорфе. У 1910—1911 гадах Гельмут Маке зблізіўся з групай «Сіні вершнік», а ў 1912 годзе ў Берліне пры пасярэдніцтве Эрыха Хекеля пазнаёміўся з мастакамі гурта «Мост». Падчас правядзення ў 1913 годзе ў Берліне Першага нямецкага Восеньскага салона Гельмут Маке на ім прадставіў дзве свае карціны: «Купальшчыца» і «Сад кахання».

У 1925—1933 гадах мастак пражываў у Крэфельдзе і Боне і падтрымліваў цёплыя адносіны з Генрыхам Кампендонкам і Вільгельмам Вігерам.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
  2. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 снежня 2014.
  4. Helmuth Macke
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016.