Геміянапсія — выпадзенне паловы поля зроку, палавінная слепата. Адрозніваюць геміянапсію рознабаковую, якая характарызуецца выпадзеннем альбо вонкавых, альбо ўнутраных палоў поля зроку, і аднабаковую (аднайменную), пры якой выпадаюць аднолькавыя паловы поля зроку (правыя ці левыя). Геміянапсія ўзнікае пры кровазліццях ў мозг, чэрапна-мазгавых траўмах, пухлінах мозгу і інш. Калі мазгавая тканка цалкам не разбурана, геміянапсія зварачальная.

геміянапсія
Гаманімная геміянапсія
Гаманімная геміянапсія
МКХ-10 H53.453.4
МКХ-9 368.46368.46, 368.47368.47
MeSH D006423
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Праводзячыя шляхі глядзельнага аналізатара.

Лячэнне — ліквідацыя асноўнай прычыны, якая выклікала геміянапсію.

Гл. таксама правіць