Георгій Данілавіч Светашаў

Георгій Данілавіч Све́ташаў (нар. 16 красавіка 1920, г. Сяміпалацінск, Сяміпалацінская вобласць, РСФСР) — беларускі спявак (лірычны тэнар). Заслужаны артыст Беларусі (1963).

Георгій Данілавіч Светашаў
Дата нараджэння 16 красавіка 1920(1920-04-16) (104 гады)
Месца нараджэння
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Пеўчы голас тэнар
Інструменты вакал[d]
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыў у 1953 годзе Алма-Ацінскую кансерваторыю. З 1952 года ў ансамблях пагранвойск, з 1958 года саліст Ансамбля песні і танца БВА, у 19811987 гадах артыст Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі імя Р. Шырмы.

Творчасць правіць

Валодае голасам цёплага тэмбру, выкананне вылучаецца шчырасцю і лірызмам. У рэпертуары песні беларускіх і расійскіх кампазітараў ваенна-патрыятычнай тэматыкі, беларускія і іншыя народныя песні, рамансы, арыі з опер.

Зноскі

Літаратура правіць