Гепатыт (грэч. ἡπατ + ῖτις — печань + запаленне; народная назва — жаўтуха) — агульная назва запаленчых захворванняў печані, якія ўзнікаюць ад розных прычын і маюць рознае лячэнне. Найчасцей інфіцыруюцца людзі маладога працаздольнага веку. З'яўляецца прычынай цырозу і раку печані. Пасля перанесенай хваробы развіваецца пажыццёвы імунітэт. Звыш 2 млрд жыхароў Зямлі (1/3 насельніцтва планеты) з'яўляецца носьбітамі віруса. Штогод ад хваробы ў свеце паміраюць каля мільёна чалавек.

Гепатыт
Мікрафатаграфія клетак печані, здзіўленай алкагольным гепатытам
Мікрафатаграфія клетак печані, здзіўленай алкагольным гепатытам
МКХ-10 K75.975.9
МКБ-10-КМ K73.9
МКХ-9 573.3573.3
МКБ-9-КМ 570[1][2], 571.4[1][2], 571.40[1][2] і 571.41[1][2]
DiseasesDB 20061
MedlinePlus 001154
MeSH D006505
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Папярэджанне правіць

Хвароба прадухіляецца праз вакцынаванне, ужыванне ачышчанай ежы і вады, мыццё рук пасля прыбіральні і перад прыгатаваннем і прыёмам ежы, купанне толькі ў прызначаных вадаёмах.

Прычыны правіць

Заражэнню спрыяе прыём, прыгатаванне і падаванне ежы бруднымі рукамі, бязладныя палавыя зносіны.

Праявы правіць

 
Пажаўценне вачэй пры гепатыце

Першымі праявамі хваробы з’яўляюцца стомленасць, страта апетыту, пажаўценне скуры і склераў вачэй.

Віды правіць

Вылучаюць 5 відаў хваробы. Гепатыты А і Е перадаюцца фекальна-аральным шляхам праз забруджаную ваду і ежу. Гепатыты В, C і D — праз пераліванне  (англ.) заражанай крыві, забруджаныя шпрыцы, выдзяленні вірусаносьбіта і любошчы з заражаным чалавекам. Пераважная большасць заражэнняў (2 млрд чалавек у свеце, амаль 350 млн хранічных) і смерцяў (амаль 600 тыс. чалавек штогод) прыпадае на гепатыт В  (англ.). Заражаных гепатытам С — 130 мільёнаў, гепатытам А — 1,4 мільёны. Вакцыны існуюць супраць гепатытаў А і В[3]1982 года)[4].

Беларусь правіць

У Беларусі штогод выяўляюць 7—10 тысяч хворых, з іх больш за 70 % на гепатыт С праз адсутнасць вакцыны[5]. Найчасцей хварэюць жыхары вялікіх гарадоў ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў[6]. Супраць гепатыту В штогод вакцынуецца каля 230 тыс. чалавек, у тым ліку каля 94 тыс. нованароджаных, 110 тыс. падлеткаў і 17 тыс. дарослых з групы рызыкі[7]. Жыхарам краіны робяцца тры прышчэпкі ў першыя 12 гадзінаў жыцця, у 1 месяц і ў 5 месяцаў або трохразовая ў 13 гадоў раней не прышчэпленым[8]. За 2011 год прышчэпкай ад гепатыту В удалося ахапіць 97% нованароджаных[9].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б в г Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. а б в г Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.
  3. Кожны трэці чалавек на планеце заражаны гепатытам. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 28 ліпеня 2011. Праверана 17 красавіка 2013.
  4. Алена Ліхач, БелТА. (18 верасня 2008). Трэць насельніцтва планеты інфіцыраваныя вірусам гепатыту В (42 (98) ed.). Краіна здароўя. pp. 4. {{cite book}}: Вонкавая спасылка ў |edition= (даведка)
  5. Кожны трэці жыхар планеты заражаны гепатытам. Радыё «Свабода». 28 ліпеня 2011. Праверана 17 красавіка 2013.(недаступная спасылка)
  6. Асцярожна: гепатыт. Радыё «Свабода». 20 мая 2010. Праверана 17 красавіка 2013.(недаступная спасылка)
  7. Успышак гепатыту А ў Беларусі не рэгіструюць ужо восем гадоў. БелТА. 19 ліпеня 2012. Праверана 17 красавіка 2013.
  8. Імунізацыя насельніцтва Рэспублікі Беларусь. БелТА. 26 сакавіка 2012. Праверана 17 красавіка 2013.
  9. Святлана Барысенка. (24 студзеня 2012). Прышчэпка ад гепатыту В — небяспечная? (газета) (14 (27129) ed.). Звязда. pp. 7. ISBN 1990-763x. {{cite book}}: Вонкавая спасылка ў |edition= (даведка); Праверце значэнне |isbn=: invalid character (даведка)(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць