Гераклі́ды (стар.-грэч.: Ἡρακλεῖδαι) — нашчадкі легендарнага Геракла[1], ад якога выводзілі сваё паходжанне некалькі гістарычных царскіх родаў архаічнай і класічнай Грэцыі.

Геракл з сынам Тэлефасам, Луўр

Пераважна гэтым імем пазначаецца ў гісторыі род Гіла, які прыйшоў на Пелапанес разам з дарыйцамі, каб вярнуць сабе зямлі, якія некалі належалі яго міфічнаму продку Гераклу.

Паводле апавяданняў грэкаў, неўзабаве пасля смерці Геракла сыны яго, старэйшым з якіх быў Гіл, падвергліся пераследу з боку Еўрысфея. Тады яны пакінулі Трахін, паводле іншых звестак — Аргас і Мікены. Паводле падання, Геракл некалі захапіў гэтыя землі і аддаў іх мясцовым кіраўнікам з наказам захаваць іх для сваіх будучых нашчадкаў, калі тыя папросяць пра гэта. Геракліды шукалі прытулку ў Афінах у Тэсея. Еўрысфей пераследваў з войскам уцекачоў, але пры Скіронскіх скалах загінуў ад рукі Гіла ці Іалая.

Гераклідам удалося вярнуцца ў Пелапанес, але там пачалася чума, што было трактавана як боскі знак. Тады Геракліды пакінулі Пелапанес і адправіліся ў Фесалію, дзе Эгімій саступіў Гілу трэцюю частку свайго царства. Праз 3 гады Геракліды паводле ўказання дэльфійскага аракула, які загадаў ім пачакаць 3-ці плод і ўварвацца ў Пелапанес праз марскую цясніну, рушылі з атрадам даран праз перашыек, але пацярпелі няўдачу, прычым сам Гіл паў на мяжы Карынфа і Мегары ў паядынку з аркадскім царом Эхемам, саюзнікам Атрэя.

Да паядынку Геракліды далі зарок, што калі Гіл падзе, яны не адновяць на працягу 100 гадоў напады на Пелапанес. Сын Гіла Клеодай і сын апошняга Арыстомах, якія спрабавалі аднавіць напад, загінулі ў барацьбе з Тысаменам, сынам Арэста. Тады, нарэшце, аракул растлумачыў сынам Арыстомаха Тэмену, Крэсфонту і Арыстадэму сваё ранейшае прароцтва ў тым сэнсе, што «трэці плод» азначае трэцяе пакаленне, а не трэці ўраджай.

Калі іх новая спроба не ўдалася і Арыстадэм за абразу варажбіта быў забіты маланкай, аракул параіў ім узяць сабе трохвокага правадыра. Яны абралі ў правадыры эталійскага цара Оксіла, які быў аднавокім і сустрэўся ім конна на лашаку, пераправіліся пры Наўпакце праз заліў, перамаглі Тысамена і падзялілі паміж сабой яго ўладання: Тэмен атрымаў Аргас, Крэсфонт — Месенію, сынава Арыстадэма, Прокл і Еўрысфен — Лаканіку. Оксілу аддалі Эліду. Іншы нашчадак Геракла, Алет, атрымаў Карынф.

У традыцыі прыкметна імкненне прадставіць заваяванне Пелапанеса актам цалкам легальным, як вяртанне Гераклідамі законнай іх уласнасці. Але важна адзначыць, што ў свядомасці старажытных грэкаў, наколькі пра гэта можна меркаваць, Геракліды ніколі прама не асацыяваліся з непасрэднымі заваёўнікамі — дарыйцамі.

У Лаконіі Геракліды валадарылі да 221 гады да н.э.; у іншых месцах яны знікаюць значна раней. Македонскія цары таксама выраблялі свой род ад Тэмена, жадаючы даказаць сваё элінскае паходжанне ў адрозненне ад сваіх варвараў-падданых. Лідыйская дынастыя Гераклідаў выводзіла сябе ад асірыйскага цара Сандона, празванага ў грэкаў Гераклам. Некаторыя рымскія сямействы, напрыклад Фабіі, лічылі сябе нашчадкамі Геркулеса.

Геракліды правіць

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Геракл
 
Дэяніра
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Гіл
 
Іола
 
Макарыя
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Клеодай
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Арыстомах
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Тэмен
 
 
 
Крэсфонт
 
Меропа
 
Арыстадэм
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Кейс
 
Фалк
 
Гірнефо
 
Эпіт
 
Еўрысфен
 
Прокл
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Цары Аргаса
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Эпітыды
 
Агіды
 
Эўрыпанціды

Геракліды дзейнічалі ў трагедыі Эсхіла «Геракліды» (фр.73-75 Рат), трагедыі Еўрыпіда «Геракліды», трагедыі Акцыя «Геракліды» (?).

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.283; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 8, 2-3; II 8, 5-III 1, 1

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).