Геральд (руск.: Геральд), расійскі востраў у Чукоцкім моры, у 60 км на ўсход ад вострава Урангеля. Уяўляе сабою граніта-гнейсавы астанец. Плошча 8 км². Максімальная вышыня над узроўнем мора — 380 м.

Геральд
руск.: Геральд
Характарыстыкі
Плошча11,3 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
71°23′ пн. ш. 175°40′ з. д.HGЯO
АкваторыяЧукоцкае мора
Краіна
Суб’ект РФЧукоцкая аўтаномная акруга
Геральд (Расія)
Геральд
Геральд
Геральд (Чукоцкая аўтаномная акруга)
Геральд
Геральд
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клімат суровы. Вялікую частку года над раёнам перамяшчаюцца масы халоднага арктычнага паветра з нізкім утрыманнем вільгаці і пылу. Улетку з паўднёвага ўсходу даходзіць цяплейшае і вільготнае паветра з Ціхага акіяна. Перыядычна прыходзяць сухія і моцна нагрэтыя паветраныя масы з Сібіры. Палярны дзень — з 2-й дэкады мая па 20-я чысла ліпеня. Палярная ноч — з 2-й дэкады лістапада па канец студзеня.

Зімы працяглыя, характарызуюцца ўстойлівым марозным надвор’ем, моцнымі паўночнымі ветрамі. Сярэдняя тэмпература студзеня −21,3 ºС, асабліва халодныя месяцы — люты і сакавік. У гэты перыяд тэмпература на працягу тыдняў трымаецца ніжэй за −30 ºС, частыя завеі пры хуткасці ветра да 40 м/с і вышэй. Лета прахалоднае, здараюцца замаразкі і снегапады, сярэдняя тэмпература ліпеня вагаецца ад +2 ºС да +2,5 ºС. Сярэдняя адносная вільготнасць каля 88 %, гадавая сума ападкаў каля 120 мм. Разам з востравам Урангеля ўваходзіць у склад запаведніка «Востраў Урангеля».