Геранім Эміліяні

Геранім Эміліяні (1486, Венецыя — 8 лютага 1537, Бергама) — каталіцкі святы.

Геранім Эміліяні
Дата нараджэння 1486[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лютага 1537[1]
Месца смерці
У ліку святы і каталіцкі святы
Дзень памяці 8 лютага[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Жадаючы вайсковай кар’еры, ён пачаў служыць і стаў афіцэрам, а пазней — генералам. Падчас адной з бітваў Геранім трапіў у палон. Пасля вызвалення ён пакінуў службу і прысвяціў сваё жыццё Касцёлу. У 30 гадоў прыняў святарскае пасвячэнне, пасля чаго заснаваў шмат дзіцячых дамоў на поўначы Італіі.

Цэнтрам яго дабрачыннай дзейнасці стала мястэчка Самаска ў Ламбардыі, дзе ў 1532 годзе заснаваў законную супольнасць рэгулярных клерыкаў — самасцаў, мэтаю якой стала апека над сіротамі і ўбогімі. Праз 8 гадоў супольнасць была зацверджана Папам, але сам заснавальнік так і не ўступіў у яе. Геранім Эміліяні памёр ад чумы ў Самасцы 8 лютага 1537 года.

Святы з’яўляецца нябесным апекуном сіротаў[3].

Зноскі

  1. а б BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
  2. Calendarium Romanum: Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typicaCivitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 24.
  3. Святы Геранім Эміліяні

Спасылкі правіць