Гербоўнік, Гэрбар (польск.: Herbarz, руск.: Гербовник) — кніга, якая змяшчае ў сабе апісанне і выяву гербаў (дваранскіх родаў, бюргерскі родаў і асобных асоб, дзяржаў, гарадоў, мясцовасцяў, арганізацый і т.п.). Вывучае гербоўнік (гербы) прыкладная гістарычная навука геральдыка.

Тытульная старонка «Herbarz Polski» (Гербоўнік Польскі) 1595 года

Гербоўнікі існавалі ўжо ў XIII ст. як турнірнай спіс і прыпадковай збор гербаў. З развіццём інстытута герольдаў пачынаецца складанне Гербоўніка пры дварах манархаў. У XV ст. ў заходнееўрапейскіх Гербоўніках з'яўляюцца гербы рыцарства Вялікага Княства Літоўскага — «Armorial Lyncenich» (Брусельскі), «Codex Bergshammar» (Стакгольмскі), «Armorial de la Toison d'Or» (Парыжскі) і інш.. Некалькі гербаў літоўскіх і рускіх князёў змяшчае хроніка Канстанцкага сабору Ульрыка Рыхенталя. Старэйшым польскім Гербоўнікам з XV ст. яўляецца «Insignorum clenodiorum Regis et Regni Poloniae descriptor» (Jan Dlugosz).

Тытульная старонка перавыдання 1584 г. «Herby Rycerstwa Polskiego» (Гербы Рыцарства Польскага) ў 1858 годзе

Цікавымі для беларускай гісторыі яўляюцца

Гербы беларускай шляхты складаюцца у «Herbarz rycerstwa W. X. Litewskiego» В.Віюка-Каяловіча. Аднак, там невялікая частка гербаў шляхты Вялікага Княства Літоўскага. Ніводзін Гербоўнік не яўляецца поўным зборам гербаў шляхты сваёй краіны. У Францыі была спроба складання поўнага Гербоўніка, таксама было спроба складання усіх гербаў у «Armorial General». Зараз толькі Іспанская Герольдыя займаецца рэгістрацыяй гербаў шляхціцаў усіх сучасных краін.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • «Беларуская энцыклапедыя», Мінск, 1997 г., Т.5 С.173.

Спасылкі правіць