Герб Астрыны — герб гарадскога пасёлка Астрына Шчучынскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279. Мастак Віктар Ляхор.

Герб Астрыны
Дэталі
Зацверджаны 2007
Шчыт
барочны
Заснаванне 14 чэрвеня 2007
Аўтар герба В. А. Ляхор

Гісторыя правіць

 
Выява герба з велікакняжацкага прывілея 1792 года

Гістарычны герб пацверджаны гораду 16 чэрвеня 1792 года каралём польскім і вялікім князем літоўскім С. А. Панятоўскім: «у блакітным полі срэбная вежа з чырвоным дахам, на даху збройная рука з палашом»[1].

Апісанне правіць

Сучасны герб уяўляе сабой перасечаны барочны шчыт, у блакітным полі якога на ніжняй зялёнай канцавой частцы намалявана сярэбраная вежа; над яе чырвоным спічастым дахам — рука воіна ў сярэбраных баявых даспехах, якая трымае аголены меч з таго ж металу.

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць