Герб Грузіі з'яўляецца дзяржаўным сімвалам Грузіі, прыняты 1 кастрычніка 2004 года. Уяўляе сабой шчыт чырвонага колеру з выявай срэбнай постаці заступніка Грузіі Святога Георгія на кані, які пранзае цмока дзідай. Шчыт увянчаны залатой каронай, трымаюць яго два залатыя львы. Пад шчытом знаходзіцца стужка з дэвізам «Сіла ў адзінстве». Гэты герб часткова заснаваны на сярэднявечным гербе грузінскага каралеўскага дома Багратыёнаў.

Герб Грузіі

Грузія ў складзе СССР. правіць

У савецкі час гэты герб быў скасаваны. Выкарыстоўваўся Герб ЗСФСР (1936 г.) і Грузінскай ССР.

19912004 гг. правіць

Пасля ўзнаўлення незалежнасці ў 1991 годзе герб 1918 года быў прыняты зноў. У 2004 годзе заменены сучасным гербам.

Спасылкі правіць