Герб Канарскіх астравоў

Герб Канарскіх астравоў уяўляе сабой шчыт, у блакітным полі якога сем срэбраных астравоў: 2, 2, 2 і 1. Шчыт увянчаны залатой іспанскай каралеўскай каронай. Шчыт падтрымліваюць два сабакі натуральнага (карычневага) колеру з нашыйнікамі. Над шчытом срэбраная дэвізная стужка з надпісам чорнымі літарамі «Oceano».

Герб Канарскіх астравоў
Дэталі
Зацверджаны 10 жніўня 1982
Заснаванне 1982

Сімволіка правіць

Срэбраныя астравы пасярод блакітнага поля сімвалізуюць сем вулканічных астравоў Канарскага архіпелага. Карона азначае прыналежнасць астравоў Іспаніі. У якасці шчытатрымальнікаў абраны сабакі, з прычыны таго, што назва астравоў утворана ад лацінскага слова canis, што азначае «сабака». Дэвіз перакладаецца як «Акіян», сімвалізуючы геаграфічнае становішча астравоў пасярод Атлантычнага акіяна.

Паводле артыкула ў газеце «La Opinion de Tenerife» за 25 кастрычніка 2004 года, парламенцкая камісія па рэформе статусу аўтаноміі прапанавала прыбраць з сабак, якія трымаюць шчыт, нашыйнікі, якія азначаюць прыручаных сабак, у той час як гэтыя жывёлы павінны б быць дзікімі. Дыскусія стала працягам адхіленай прапановы аб тым, каб увогуле прыбраць шчытатрымальнікаў з герба[1].

Зноскі

  1. Canary Islands (Spain) // CRW Flags' Online Catalog. (англ.)

Спасылкі правіць