Герб Паўднёвай Асеціі

Герб самаабвешчанай рэспублікі Паўднёвая Асеція прыняты ў 1998 годзе. Яго дызайн засноўваецца на гербе Рэспублікі Паўночная Асеція-Аланія, які быў створаны грузінскім навукоўцам, князем Вахушці Багратыоні ў 1735 годзе.

Апісанне правіць

Герб уяўляе сабой круглы шчыт.На шчыце на чырвоным фоне намаляваны леапард жоўтага колеру, на фоне белых гор Каўказа. Вакол шчыта напісана назва тэрыторыі на двух мовах: на рускай («Республика Южная Осетия») зверху і на асецінскай («Республикæ Хуссар Ирыстон») знізу. Колеры белы, чырвоны і жоўты абраныя як колеры сцяга Паўднёвай Асеціі.