Герб Светлагорска

Герб Светлагорска — афіцыйны геральдычны сімвал горада Светлагорск Гомельскай вобласці. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 22 верасня 2000 года № 43.

Герб Светлагорска
Дэталі
Шчыт
іспанскі
Заснаванне 22 верасня 2000 

Апісанне правіць

У чырвоным полі іспанскага шчыта залатое сонца.

Выява герба была зацверджана рашэннем Светлагорскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 28 чэрвеня 2000 года № 41, палажэнні аб іх — гарадскім выканаўчым камітэтам 27 верасня 2000 года № 531. Аўтар герба Б. К. Пірштук[1].

Гісторыя правіць

 
Значок з гербам Светлагорска ўзорам 1991-га года.

Першы герб правіць

Да прыняцця сучаснага герба ў Светлагорску існавала гербападобная эмблема, выкананая ў духу савецкай сімволікі – Праметэй як сімвалічны вобраз упартага супраціву творчага мысляра неспрыяльнаму лёсу. Аголеная фігура тытана з грэчаскай міфалогіі была намалявана з факелам у руцэ на фоне двух касых чырвона-зялёных палос. У гербе былі размешчаны таксама назва горада і дата яго заснавання, што супярэчыць класічным законам складання тэрытарыяльнай геральдыкі.

Аўтарам герба стаў Віктар Аляксандравіч Смаляр.[2]

Сучасны герб правіць

Распрацоўка новага герба вялася ад пачатку 1999 г. Урад Светлагорска звярнуўся да Геральдычнай камісіі з просьбай дапамагчы распрацаваць новы герб. Свой праект герба прапанаваў Андрэй Шпунт. На гербе была адлюстравана лацінская літара S у чырвоным полі, стылізаваная пад выгін ракі Берэзіны, ва ўпадзінах якой размяшчаліся рыцарскі крыж — сімвал Гомельшчыны, і графская карона Манкевічаў. Праект герба разгледжваўся гарадскімі ўладамі і не быў прыняты.[2]

Ідэя сучаснага герба была падказана старшынёй Светлагорскага гарвыканкама Б.К. Пірштуком. Аўтар арыентаваўся на назву горада: яго светлую, «сонечную» назву вырашана было адлюстраваць на гербе ў выглядзе Сонца. У геральдыцы Сонца з’яўляецца сімвалам, які адносяцца да разраду «натуральных фігур», падразраду «свяцілы, стыхіі», і сімвалізуе святло, багацце, дастатак. Звычайна гэты знак выглядае як круг з чалавечым тварам, акружаны папераменна прамымі і звілістымі прамянямі. З гістарычных аналагаў герб з выявай Сонца быў у Падольскага ваяводства. Залатая выява Сонца ў геральдыцы, як правіла, спалучаецца з чырвоным колерам.[1]

Падобныя гербы правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б г. Светлагорск – Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь . Праверана 21 жніўня 2023.
  2. а б герб светлогорска. www.heraldicum.ru. Праверана 15 кастрычніка 2023.