Дзяржаўны герб Рэспублікі Сербія (серб. Државни грб Републике Србије) — адзін з знакаў суверэнітэту Рэспублікі Сербіі, зацверджаны 17 жніўня 2004 г разам з іншымі дзяржаўнымі знакамі (сцяг, гімн), замяніўшы герб Рэспублікі Сербіі ў складзе Югаславіі. На гербе намаляваны двухгаловы арол, на яго грудзях чырвоны шчыт з крыжом і чатыры крэсіва. Зверху каралеўская карона і плашч. Герб сапраўды такі жа як герб Каралеўства Сербіі дынастыі Абрэновічэй, упершыню прыняты ў 1882 годзе. Увядзенне гэтага герба азначае вяртанне гістарычнага герба Сербіі, але не ўзнаўленне манархіі. Ёсць і іншыя краіны, якія не з'яўляюцца манархіямі, але маюць на сваім гербе карону: Расія, Балгарыя, Грузія, Венгрыя.

Герб Сербіі
Версіі
Малы герб Сербіі
Дэталі
Зацверджаны 17 жніўня 2004 года
Заснаванне 17 жніўня 2005

Ужыванне правіць

Сучасны герб Сербіі выкарыстоўваецца з 17 жніўня 2004 г ў адпаведнасці з Пастановай аб выкарыстанні герба, сцяга і гімна Рэспублікі Сербіі,якое прыняла Скупшчына Сербіі. Паводле канстытуцыі Сербія, як самастойная дзяржава мае свой герб, сцяг і гімн. Усталявана выкарыстаць герб, уведзены законам аб Гербе Каралеўства Сербіі ад 16 чэрвеня 1882 г., у двух варыянтах: вялікі герб і малы герб.

Вялікі герб ужываецца на фасадах будынкаў і ў памяшканнях: народнай скупшчыны,прэзідэнта рэспублікі, урада, канстытуцыйнага і вярхоўнага судоў, філіялаў нацыянальнага банка, а гэтак жа на іх пячатках. Малы герб размяшчаецца на фасадах будынкаў і ў памяшканнях іншых дзяржаўных і муніцыпальных устаноў.

Гісторыя герба правіць

 
Герб Сербіі з сярэднявечнага гербоўніка
 
Герб сербскага рода Няманічаў
 
Герб Княства Сербія 1817—1882
 
Герб Каралеўства Сербія 1882—1918
 
1941-1944
 
Герб Народнай Рэспублікі Сербія 1945—1963
і Сацыялістычнай Рэспублікі Сербія 1963—1990

Гл. таксама правіць

Гербы былых югаслаўскіх рэспублік