Герб Смалявічаў — геральдычны знак горада Смалявічаў, Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусь.

Герб Смалявічаў
Дэталі
Шчыт
варажскі

Апісанне правіць

Варажскі шчыт рассечаны «ў слуп»: у правым чырвоным полі срэбны знак Судзімонта Доргевіча, у левым блакітным — залатая бочка з чорнай смалой. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 28 траўня 1998 года № 14.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць