Герб Французскай Гвіяны

Герб Французскай Гвіяны ўяўляе сабой шчыт, які складаецца з роўнашырокіх палос сіняга, чырвонага і зялёнага колераў. На сіняй паласе размешчаны тры французскія залатыя лілеі, якія з’яўляюцца сімвалам манархіі Францыі, і ўказваюць на тое, што тэрыторыяй валодае Францыя. Зверху размешчана лічба 1643. У 1643 годзе Французская Гаяна была далучана да Францыі.

Герб Французскай Гвіяны
Дэталі
Зацверджаны 1901
Заснаванне 1901

На чырвонай паласе намалявана лодка, гружаная золатам, якая плыве па зялёнай рацэ. Лодка з золатам сімвалізуе прыродныя багацці тэрыторыі.

На зялёнай паласе размешчана 3 кветкі гарлачыка, якія ўяўляюць жывую прыроду тэрыторыі.

Спасылкі правіць