Герб Чашнікаў — герб горада Чашнікі і Чашніцкага раёна. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36.

Герб Чашнікаў
Дэталі
Зацверджаны 20 студзеня 2006
Шчыт
Іспанскі
Заснаванне 20 студзеня 2006

Апісанне правіць

Герб Чашнікаў уяўляе сабой выяву ў чырвоным полі іспанскага шчыта сярэбранай крэпасці на трох зялёных горках, над ёй герб «Радван» — залатая царкоўная харугва з трыма канцамі, над якой размешчаны залаты крыж.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць