Герду́цішкі[1] (трансліт.: Hierduciški, руск.: Гердутишки) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадоцкага сельсавета.

Вёска
Гердуцішкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1773
Паштовыя індэксы
222313
Аўтамабільны код
5
Гердуцішкі на карце Беларусі ±
Гердуцішкі (Беларусь)
Гердуцішкі
Гердуцішкі (Мінская вобласць)
Гердуцішкі

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 28 км на паўднёвы ўсход ад горада Маладзечна, 50 км ад Мінска, на р. Бярэзіна (прыток Нёмана).

Назва правіць

Назва Гердуцішкі адыменнага паходжання, ад балцка-літоўскага антрапоніма (колішняга імя) Gerdutis. У ім асновa Gerd- (яна таксама выкарыстоўвалася ў двухасноўных імёнах тыпу Gerd-vil’as, Gerd-vain’as) і антрапанімічны суфікс -ut-.

Паблізу Гердуцішак вёскі з адыменнымі назвамі балцка-літоўскага паходжання Гойжава, Кукелі, Вілуцавічы (апошнія дзве няісныя), ад антрапонімаў Gaižys, Kukelis, Vilutis (усе вядомыя як прозвішчы ў сучаснай літоўскай антрапаніміі).

Гісторыя правіць

У XVIII ст. вёска вядома як прыватная ўласнасць у Мінскім ваяводстве ВКЛ. У 1781 г. 53 жыхары, вёска належала пану К. Дзядзерку.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У канцы XVIII ст. вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні. У 1800 г. уласнасць памешчыка К. Шабоўскага. У 2-й пал. XIX ст. ў складзе Сарочынскага маёнтка. У 1857 г. 27 сялянскіх душ, у Гарадоцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, уласнасць памешчыка Багарэвіча. Непадалёку знаходзіўся засценак (6 сялянскіх душ), уласнасць памешчыцы Цеханоўскай.

З лютага да снежня 1918 г. вёска акупіравана войскамі Германіі. Са студзеня 1919 года ў БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года занята польскімі войскамі.

З 1921 года вёска, маёнтак i засценак у складзе Польскай Рэспублікі, належалі да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета (з 1927 года Маладзечанскага павета), гміны Гарадок[2][3]. Побач з маёнткам размяшчаўся вадзяны млын.

З 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Маладзечанскім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Гарадоцкім сельсавеце. З канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай абласцях.

Насельніцтва правіць

  • 1800 год — 114 жыхароў, 15 двароў.
  • 1866 год — 71 жыхар, 9 двароў[4].
  • 1921 год — 143 жыхары, 26 двароў[5].
  • 1931 год — 184 жыхары, 31 двор[6].
  • 1969 год — 251 жыхар.
  • 2010 год — 62 жыхары, 33 гаспадаркі.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
  3. https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf Архівавана 27 красавіка 2022.
  4. http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_II/560
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 80.
  6. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 27

Літаратура правіць

Спасылкі правіць