Герд Карл Бініг (ням.: Gerd Karl Binnig; 20 ліпеня 1947) — нямецкі фізік, у 1986 годзе сумесна з Генрыхам Рорэрам атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы за вынаходства сканавальнага тунэльнага мікраскопа. Распрацоўкі Бініга пашырылі магчымасці нанатэхналогій, дазволіўшы не толькі візуалізаваць асобныя атамы, але і маніпуляваць імі.

Герд Бініг
Gerd Binnig
Нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі
Нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі
Дата нараджэння 20 ліпеня 1947(1947-07-20)[1][2][…] (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера Фізіка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія па фізіцы (1986)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Бініг скончыў курсы падрыхтоўкі да ўніверсітэту ў гімназіі імя Рудольфа Коха ў 1966 г. у Афенбаху-на-Майне.

Вучыўся ва Універсітэце імя Гётэ ў Франкфурце, там жа ў 1978 годзе скончыў аспірантуру па тэме «тунэльная спектраскапія звышправодных (SN) x». У тым жа годзе прыняў прапанову IBM аб працы ў Даследчым цэнтры кампаніі ў Цюрыху. Там Бініг сустрэў Рорэра. Працуючы разам, навукоўцы ўняслі ключавыя ўдасканаленні ў канструкцыю сканавальнага тунэльнага мікраскопа, у тым ліку стварылі зонд з адзіным атамам на лязо. З дапамогай створанага ў 1981 годзе інструмента Бініг і Рорэр прадэманстравалі структуру паверхні крышталёў, ланцугоў ДНК і ўпершыню назіралі карціну аддзялення віруса ад клеткі-гаспадара.

У 1983 г. ён атрымаў за гэта прэмію Ота Клунга як лепшы малады навуковец Германіі.

У 1986 годзе Бініг, сумесна з Рорэрам атрымалі Нобелеўскую прэмію па фізіцы за вынаходства сканавальнага тунэльнага мікраскопа.

Знаходзячыся ў творчым адпачынку ў Стэнфардзе (ЗША) сумесна з калегам па даследчым цэнтры IBM у Цюрыху Крыстафам Герберам і прафесарам Стэнфардскага ўніверсітэта Келвінам Квейтам стварылі атамна-сілавы мікраскоп, які адкрыў новыя перспектывы ў мікраскапіі. У адрозненне ад сканавальнага тунэльнага мікраскопа, які дазваляе даследаваць толькі паверхню металаў і паўправаднікоў, атамна-сілавы мікраскоп дазваляе даследаваць дыэлектрычныя матэрыялы.

У 1994 годзе ён заснаваў фірму Delphi Creative Technologies GmbH, якая спецыялізавалася на аналізе малюнкаў рознага маштабу — ад мікрафатаграфіі да спадарожнікавых карт. Пазней фірма была пераназвана спачатку ў Definiens GmbH, а ў 2006 годзе ў Definiens AG і зарэгістравана ў Мюнхене. Ад Definiens AG аддзялілася фірма Definiens Imaging GmbH, якая паспяхова дзейнічае ў галіне праграмнай, аб'ектна-арыентаванай класіфікацыі малюнкаў. У цяперашні час Бініг узначальвае даследчую дзейнасць у кампаніі.

Зноскі

Спасылкі правіць