Германскі цэнтр авіяцыі і касманаўтыкі

Германскі цэнтр авіяцыі і касманаўтыкі (ням.: Deutsches Zentrum für Luft- und Raumfahrt e.V.) — нацыянальны цэнтр аэракасмічных, энергетычных і транспартных даследаванняў Германіі. Аддзяленні і даследчыя цэнтры арганізацыі размяшчаюцца ў некалькіх месцах па ўсёй тэрыторыі Германіі, штаб-кватэра знаходзіцца ў Кёльне. Арганізацыя нясе адказнасць за планаванне і здзяйсненне германскай касмічнай праграмы ад імя федэральнага ўрада Германіі. Цэнтр займаецца шырокім колам даследчых праектаў, як нацыянальных, так і міжнародных.

Германскі цэнтр авіяцыі і касманаўтыкі
Deutsches Zentrum für Luft- und Raumfahrt e.V. (DLR)
Краіна
Цэнтральная ўстанова Кёльн, Германія
Тып арганізацыі навукова-даследчы інстытут[d]
Кіраўнікі
Кіраўнік: Йохан-Дытрых Вернер
Заснаванне
Заснаванне: 1907
Абарот
  • 1,26 млрд ± 0 млн € (2020)[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 8 000 чал.
Колькасць членаў 83[2]
Матчыная арганізацыя Helmholtz Association of German Research Centres[d]
Член у
Узнагароды
dlr.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арганізацыя правіць

 
Аддзяленне «Германскага цэнтра авіяцыі і касманаўтыкі» ў Берліне, 2007

У наш час у «Германскім цэнтры авіяцыі і касманаўтыкі» працуюць каля 6200 чалавек. Арганізацыі належаць 29 інстытутаў, аб'екты, размешчаныя больш за ў 14 гарадах Германіі, а таксама офісы ў Бруселі, Парыжы і Вашынгтоне. Бюджэт арганізацыі за 2010 год склаў каля 670 мільёнаў еўра для пакрыцця сваіх уласных даследаванняў і распрацовак, а таксама аператыўных задач.[11] Адна трэць гэтай сумы паступае ў кампанію ад так званых трэціх асоб (ням.: Drittmittel). У дадатак да гэтага «Германскі цэнтр авіяцыі і касманаўтыкі» кіруе сродкамі прыблізна каля 500 мільёнаў еўра, якія паступаюць у нямецкія фонды ад «Еўрапейскага касмічнага агенцтва», а таксама атрымлівае больш за 650 мільёнаў еўра, прызначаных для правядзення даследаванняў ад імя нямецкага федэральнага міністэрства. Арганізацыя з'яўляецца паўнапраўным членам «Кансультатыўнага камітэта па касмічных сістэмах даных» і членам аб'яднання германскіх навукова-даследчых цэнтраў імя Гельмгольца.

Зноскі

Спасылкі правіць