Герман Холерыт (англ.: Herman Hollerith; 29 лютага 1860 — 17 лістапада 1929) — амерыканскі інжынер і вынаходнік. Бацька сучасных аўтаматычных вылічэнняў. Вядомы як стваральнік электрычнай табулявальнай сістэмы.

Герман Холерыт
англ.: Herman Hollerith
Дата нараджэння 29 лютага 1860(1860-02-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лістапада 1929(1929-11-17)[1][2][…] (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці вынаходнік, бізнесмен, статыстык, матэматык, спецыяліст у галіне інфарматыкі, інжынер
Навуковая сфера інфарматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі (1890)
Альма-матар
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Буфала (ЗША) у сям’і нямецкіх імігрантаў. У 1879 годзе ён скончыў горную школу пры Калумбійскім універсітэце і стаў асістэнтам прафесара У. Трубрыджа спачатку ў Калумбійскім універсітэце, а затым у Бюро па перапісе насельніцтва. У 1882 годзе Холерыт пачаў выкладанне ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, а пазней перайшоў на працу ў Патэнтнае ведамства ЗША.

У 1880 гадах ён распрацаваў абсталяванне для працы з перфакарткамі (Патэнты ЗША 395781, 395782 і 395783), якое мела значны поспех пры перапісах насельніцтва ЗША ў 1890 і 1900 гадах.

У 1890 годзе Халерыт у Калумбійскім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю па філасофіі.

У 1896 годзе Холерыт стварыў кампанію Tabulating Machine Company для прасоўвання сваіх табулявальных машын. У 1911 годзе ён прадаў сваю кампанію і яна ўвайшла ў прамысловы кангламерат C-T-R, створаны прадпрымальнікам Чарльзам Флінтам. У 1924 году C-T-R была пераназваная ў IBM.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Herman Hollerith // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Find a Grave — 1996.
  6. а б в MacTutor History of Mathematics archive — 1994.