Героі (тэлесерыял)

(Пасля перасылкі з Героі, тэлесерыял)

«Героі» (англ.: Heroes) — амерыканскі фантастычны тэлесерыял, створаны Цімам Крынгам, прэм’ера якога адбылася на канале NBC 25 верасня 2006 года. У серыяле распавядаецца гісторыя людзей, якія нічым не вылучаліся сярод астатніх, пакуль у іх не абудзіліся неверагодныя здольнасці: тэлепатыя, уменне лятаць, здольнасць падарожнічаць у часе і прасторы, капіраваць здольнасці іншых, выпраменьваць радыяцыю і шматлікія іншыя. Неўзабаве гэтыя людзі разумеюць, што ім прыгатавана вырашальная роля ў прадухіленні катастрофы, якая можа знішчыць шматлікія мільёны людзей і назаўжды змяніць свет[1].

Героі
англ.: Heroes
Жанр фантастыка
драма
Стваральнік Цім Крынг
Сцэнарыст Цім Крынг
Рэжысёр Грэг Біман
Алан Аркуш
У ролях Хейдэн Панецьер
Закары Куінта
Джэк Колман
Элі Лартэр
Сендхіл Рамамурці
Эдрыян Пасдар
Масі Ока
Дэвід Андэрс
Крыстэн Бел
Сант'яга Кабрэра
Тоні Сайпрэс
Дана Дэвіс
Ноа Грэй-Кэбі
Грэг Гранберг
Роберт Непер
Джэймс Кайсан Лі
Данія Рамірэс
Леанард Робертс
Крысцін Роўз
Майла Венцімілья
Кампазітар Ліза Коўлмэн
Уэндзі Мелвайн
Краіна ЗША
Мова англійская
Колькасць сезонаў 4
Колькасць серый 78 (спіс эпізодаў[d])
Вытворчасць
Выканаўчы прадзюсар Цім Крынг
Прадзюсар Цім Крынг
Дэніс Хамер
Месца здымак Лос-Анджэлес
Працягласць серыі 43 хвіл.
Студыя Universal Television[d]
Трансляцыя
Тэлеканал NBC, GlobalTV (ЗША)
БТ (Беларусь)
На экранах 25 верасня 2006 — 8 лютага 2010
Фармат відэа 16:9
Храналогія
За гэтым ідзе Heroes Reborn[d]
Спасылкі
www.nbc.com/heroes
IMDb ID 0813715
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пілотная серыя «Герояў» стала самай папулярнай вячэрняй праграмай сярод аўдыторыі ад 18 да 49 гадоў — яе паглядзела 14,3 мільёна гледачоў, і яна атрымала самы высокі рэйтынг для прэм’ернай драмы на NBC за апошнія 5 гадоў[2]. У 2010 годзе, перш чым пачаліся запланаваныя здымкі пятага сезону, серыял быў зачынены з-за нізкіх рэйтынгаў чацвёртага сезону[3]. Серыял быў ганараваны шэрагам ўзнагарод і намінацый, у тым ліку прэміі «Эмі», «Залаты глобус», «Выбар народа», «BAFTA».

Сусветны пракат правіць

У сусветным пракаце «Героі» трансліраваліся наступнымі тэлекампаніямі:

Краіна Тэлекампанія Прэм’ера
  ЗША NBC 25 верасня 2006
  Канада Global Television Network 25 верасня 2006
  Малайзія

  Індыя
  Пакістан
  Шры-Ланка
  Ганконг
  Мальдывы
  Кітайская Рэспубліка

Star World 31 студзеня 2007
  Швецыя Canal+, TV4 7 лютага 2007 (Canal+), 2007 (TV4)
  Аўстралія Channel Seven Люты 2007
  Іспанія Sci Fi Люты 2007
  Чылі Universal Channel Сакавік 2007
  Бразілія Rede Record, Universal Channel Сакавік 2007
  Вялікабрытанія BBC Two[4], Sci Fi Channel Ліпень 2007
  Францыя TF1 Лета 2007
  Германія RTL Television 2007
  Новая Зеландыя TV3 2007
  Італія Mediaset 2007
  Латвія TV3 12 верасня 2007
  Украіна ICTV 5 лістапада 2007
  Арменія Armenia TV Архівавана 22 верасня 2020. 28 снежня 2007
  Расія СТС, AXN Sci-Fi 19 студзеня 2008
  Балгарыя Nova Television 27 лютага 2008
  Казахстан КТК 11 верасня 2008
  Беларусь БТ Архівавана 9 лістапада 2008. 31 кастрычніка 2008

Зноскі

  1. NBC.com. Heroes first look. Праверана 29 верасня 2006.
  2. NBC Universal Media Village. Heroes debut paces NBC's second Monday win of the new season. Праверана 29 верасня 2006.
  3. * Амерыканскі тэлеканал NBC пацвердзіў чуткі пра зачыненне фантастычнага серыяла «Героі» (руск.)
  4. Two puts its faith in Heroes на сайце Bbc.co.uk; 23 лістапада 2006 года

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць

 
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Героі (тэлесерыял)