Герсе (спадарожнік)

(Пасля перасылкі з Герсе, спадарожнік)

Герсенерэгулярны спадарожнік Юпітэра. Таксама вядомы пад нумарам S/2003 J 17.

Адкрыццё правіць

Быў знойдзены 6 лютага 2003 года групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Брэта Глэдмана. 9 лістапада 2009 года спадарожнік атрымаў афіцыйную назву Герсе - у гонар Герсы, персанажа грэчаскай міфалогіі.

Арбіта правіць

Герсе здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 22.992.000 км за 714 дзён, 11 гадзін і 17 хвілін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,2378. Нахіл рэтраграднай арбіты да экліптыкі 164,917 °. Належыць да групы Кармэ.

Фізічныя характарыстыкі правіць

Дыяметр Герсе складае каля 2 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см ³, бо спадарожнік складаецца, верагодна, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +23,4 m