Герц Ізраілевіч Хайкін
Герц Ізраілевіч Хайкін (20 кастрычніка 1903, г.п. Чачэрск, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар.
Герц Ізраілевіч Хайкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 кастрычніка 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1991 |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Член КПСС з 1924 года. Скончыў Камуністычны ўніверсітэт нацыянальных меншасцей Захаду імя Ю. Ю. Мархлеўскага ў 1932 годзе. Працаваў загадчыкам аддзела Гомельскага гаркамунгаса, начальнікам Гомельскага філіяла Белдзяржпраекта, праектна-каштарыснай канторы аблупраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельскага аблвыканкама.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1947 года. Пражываў у г. Гомель.
Творчасць правіць
Браў удзел у распрацоўцы рэканструкцыі і рэалізацыі генпланаў Гомеля (1937—1944), Кургана (1942−1944), Жлобіна, Веткі, Мазыра, Калінкавічаў (1944—1957) і іншых гарадоў вобласці. Аўтар праекта рэканструкцыі парку ў Чачэрску (1967).
Узнагароды правіць
Узнагароджаны медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1977).
Зноскі
Літаратура правіць
- Хайкин Герц Израилевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)