Глабальнае пахаладанне 6200 года да н.э.

Глабальнае пахаладанне 6200 года да н.э. (у замежнай літаратуры таксама мізокскае ваганне або ваганне Мезока, па назве даліны ў Швейцарыі) — самае суровае глабальнае пахаладанне галацэну, анамальнае для цёплага атлантычнага перыяду. Яно працягвалася ад 200 да 400 гадоў, на працягу якіх клімат значна змяніўся, што прывяло да знікнення шэрагу ранненеалітычных культур (у прыватнасці, дакерамічнага неаліту B). Гэта пахаладанне не стала прычынай новага абледзянення, але было больш суровым, чым малы ледавіковы перыяд Сярэднявечча.

Рэканструкцыя тэмпературы ледавіка GISP2 на працягу апошніх 10 тыс. гадоў з указаннем перыядаў пахаладання. Пахаладанне 6200 г. да н.э. (8,2 тыс. гадоў назад) пазначана нумарам 5.

Хуткае пахаладанне 8,2 тыс. гадоў назад упершыню было зафіксавана швейцарскім батанікам Генрыхам Цолерам у 1960 г.[1][2]. Некаторыя аўтары лічаць, што гэта пахаладанне было толькі адным з самых прыкметных перыядычных пахаладанняў, якія здараліся ў галацэне кожныя 1500 гадоў[3]. Змяненне клімату 8,2 тыс. гадоў назад было зафіксавана пры даследаванні грэнландскіх ледавікоў і геалагічных адкладаў ва ўмераным і трапічным паясах паўночнай Атлантыкі[4][5][6]. У Антарктыцы і Паўднёвай Амерыцы кліматычныя змены гэтага перыяду меней выяўлены[7][8]. Тым не менш, змены мелі глабальны характар, што, у прыватнасці, адбілася на росце каралавых рыфаў у Інданезіі[9] і паніжэнні канцэнтрацыі CO2 у атмасферы[10]. Узровень сусветнага акіяна спачатку павялічыўся на 1,2 м, а да 6000 г да н.э. з-за росту ледавікоў панізіўся на 14 м. Гэта прывяло да значнага адступлення мораў ад берагавой лініі, але да 5800 г да н.э. клімат нармалізаваўся, і моры вярнуліся ў свае ранейшыя берагі.

Мяркуюць, што прычынай пахаладання было катастрафічнае раставанне ледавікоў Паўночнай Амерыкі і раптоўнае паступленне вялікай масы халоднай вады ў паўночную Атлантыку ў выніку яе прарыву ў акіян з возера Агасіс і іншых прыледавіковых азёр[11][12][13].

Глабальнае пахаладанне драматычна адбілася на некаторых ранненеалітычных культурах. У прыватнасці, жыхары Чатал-Гуюка каля 6200 г. да н.э. пакінулі сваё жыллё, і паселішча пуставала прыкладна 500 гадоў, пакуль клімат не палепшыўся. У Паўночнай і Усходняй Афрыцы гэтыя пяць стагоддзяў адзначаны засухай. На Кіпры насельніцтва пасля пахаладання адсутнічала на працягу амаль 1500 гадоў. Халаднейшым і засушлівым клімат на працягу 300 гадоў заставаўся ў заходняй Азіі, асабліва ў Месапатаміі. Лічыцца, што гэта падштурхнула насельніцтва да стварэння сеткі ірыгацыйных каналаў.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Zoller, Heinrich (1960). "Pollenanalytische Untersuchungen zur Vegetationsgeschichte der insubrischen Schweiz". Denkschriften der Schweizerischen Naturforschenden Gesellschaft [нямецкая]. 83: 45–156. ISSN 0366-970X.
  2. Nesje, Atle; Dahl, Svein Olaf (2001). "The Greenland 8200 cal. yr BP event detected in loss-on-ignition profiles in Norwegian lacustrine sediment sequences". Journal of Quaternary Science. 16 (2): 155–166. doi:10.1002/jqs.567.
  3. Bond, G.; et al. (1997). "A Pervasive Millennial-Scale Cycle in North Atlantic Holocene and Glacial Climates" (PDF). Science. 278 (5341): 1257–1266. doi:10.1126/science.278.5341.1257. Архівавана з арыгінала (PDF) 27 лютага 2008. Праверана 1 лютага 2014.
  4. Alley, R. B.; et al. (1997). "Holocene climatic instability; a prominent, widespread event 8,200 yr ago". Geology. 25 (6): 483–486. doi:10.1130/0091-7613(1997)025<0483:HCIAPW>2.3.CO;2.
  5. Alley, Richard B.; Ágústsdóttir, Anna Maria (2005). "The 8k event: cause and consequences of a major Holocene abrupt climate change". Quaternary Science Reviews. 24 (10–11): 1123–1149. doi:10.1016/j.quascirev.2004.12.004.
  6. Sarmaja-Korjonen, Kaarina (2007). "Abrupt and consistent responses of aquatic and terrestrial ecosystems to the 8200 cal. yr cold event: a lacustrine record from Lake Arapisto, Finland". The Holocene. 17 (4): 457–467. doi:10.1177/0959683607077020.
  7. Burroughs, William J. [ed.] (2003). Climate: Into the 21st Century. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 0521792029. {{cite book}}: |first= мае агульную назву (даведка)
  8. Ljung, K.; et al. (2007). "South Atlantic island record reveals a South Atlantic response to the 8.2kyr event". Climate of the Past. 4: 35–45.
  9. Fagan, Brian (2004). The Long Summer: How Climate Changed Civilization. New York: Basic Books. pp. 107–108. ISBN 0465022812.
  10. Wagner, Friederike; et al. (2002). "Rapid atmospheric CO2 changes associated with the 8,200-years-B.P. cooling event". PNAS. 99 (19): 12011–12014. doi:10.1073/pnas.182420699.
  11. Ehlers, Jürgen; Gibbard, Philip L. (2004). Quaternary Glaciations — Extent and Chronology. Part II: North America. Amsterdam: Elsevier. pp. 257–262. ISBN 0444515925.
  12. Barber, D. C.; et al. (1999). "Forcing of the cold event 8,200 years ago by catastrophic drainage of Laurentide Lakes". Nature. 400: 344–348. doi:10.1038/22504.
  13. Ellison, Christopher R. W.; Chapman, Mark R.; Hall, Ian R. (2006). "Surface and Deep Ocean Interactions During the Cold Climate Event 8200 Years Ago". Science. 312 (5782): 1929–1932. doi:10.1126/science.1127213.