Гладыш шыракалісты

від раслін

Гла́дыш шыракалісты[3] (Laserpitium latifolium) — від травяністых шматгадовых раслін рода Гладыш (Laserpitium).

Гладыш шыракалісты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Laserpitium latifolium L., Sp. Pl. 1: 248 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  48039
EOL  5050265
GRIN  t:411245
IPNI  844027-1
TPL  kew-2341603

Батанічнае апісанне правіць

Расліна дасягае ў сярэднім 50—150 см у вышыню. Суквецце мае дыяметр 10—15 см. Сцябло шаравата-зялёнае, круглае, прамое і злёгку рыфлёнае, разгалінаванае ў верхняй частцы. Лісце даволі вялікае, з бачным цэнтральным рабром. Лісточкі яйкападобныя або ў форме сэрца і зубчастыя. Памер лісця: 3—10 см даўжынёй, 2—6 см у шырыню. Кветкі белыя, сабраны ў парасончыкі з 25—40 праменямі. Дыяметр суквеццяў можа дасягаць 20—30 сантыметраў. Сезон цвіцення з мая па жнівень. Плады даўгаватыя і плоскія, 5—10 мм у даўжыню.

Арэал правіць

Гладыш шыракалісты шырока распаўсюджаны ў большасці краін Еўропы, акрамя Албаніі, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Ірландыі, Нідэрландаў і Партугаліі. Ён быў інтрадукаваны ў Бельгіі.

Экалогія правіць

Расце ў горных сухіх лясах, па травяністым схілах, на сонечных ўзлесках лясоў або лугоў. Аддае перавагу карбанатным глебам і багатым пажыўнымі рэчывамі субстратам, на вышыні 400—2100 метраў над узроўнем мора.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 72. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
статус віду не вызначаны