Глаўкацы́сціс (Glaucocystis) — род аднаклетачных і каланіяльных водарасцей, які належыць да старажытнага аддзела Glaucophyta.

Глаўкацысціс

Glaucocystis sp.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Glaucocystis Rabenh, 1866


Пошук выяў
на Вікісховішчы
ITIS  6004
NCBI  38258
IPNI  ???

Апісанне правіць

Клеткі і капоніі (з 2—4—6 клетак) сіне-зялёныя, авальвыя, з тонкай, часам патоўшчанай на полюсах абалонкай, свабодна плаваюць або прымацаваны да субстрату сліззю. Памер клетак 15—30X10—28 мкм, калоцій — да 26X63 мкм.

Глаўкацысціс — прыклад цеснага эндасімбіёзу двух арганізмаў — бясколернай і сіне-зялёнай водарасцей: ролю хларапласту ў клетках выконваюць шматлікія, авальныя або стужка-, чэрвепадобныя сіне-зялёныя водарасці (да 20). У апошнім выпадку стужкі збліжавы канцамі на процілеглых баках клетак. Клетачнае ядро адно, цэнтральнае. Запасное рэчыва — дробныя зярняты крухмалу, якія густа размешчаны ў цытаплазме.

Размнажэнне бясполае — аўтаспорамі (2—4), якія ператвараюцца ў даччыныя клеткі ўнутры матчынай абалонкі.

Пашырэнне правіць

У родзе адрозніваецца да 19 відаў[1]. У азёрах Беларусі адзначаны глаўкацысціс ностакавы (Glaucocystis nostochinearum), пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы, Паўднёвай і Заходняй Афрыцы.

Зноскі

  1. Algae Base Архівавана 5 лістапада 2019.

Літаратура правіць