Глеб Вячаслававіч Багдановіч

Глеб Вячаслававіч Багдановіч (1913, Вільня — 1971, Рудзенск, Пухавіцкі раён, Мінскай вобласці) — беларускі палітык і ваенны дзеяч, публіцыст, доктар медыцыны.

Глеб Вячаслававіч Багдановіч
Род дзейнасці публіцыст, палітык, ваенны дзеяч, урач
Дата нараджэння 1913
Месца нараджэння
Дата смерці 1971
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Вячаслаў Васілевіч Багдановіч
Альма-матар
Партыя
Член у

Біяграфія правіць

Сын Вячаслава Багдановіча. Скончыў Віленскую беларускую гімназію, медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта. Быў сябрам Беларускай студэнцкай карпарацыі «Скарынія» ў Вільні, друкаваўся ў часопісе «Новая варта».

 
Магіла Глеба Багдановіча

Падчас нямецкай акупацыі спачатку працаваў доктарам у Івянцы на Валожыншчыне. Удзельнічаў у нацыянальным падпольным руху, быў сябрам Беларускай незалежніцкай партыі[1]. З мая 1944 года афіцэр Беларускай краёвай абароны. З ліпеня 1944 года знаходзіўся ў дэсантным батальёне «Дальвіц». Браў удзел у падпольным антыкамуністычным руху, спачатку ў Беларусі, а з 1945 года ў Польшчы, куды прарваўся з групай АК «Лялюся». З лета 1945 года жыў і працаваў доктарам на Беласточчыне. Быў прызваны ў польскае войска, у рангу паручыка служыў старшым палкавым урачом.

14 кастрычніка 1949 года арыштаваны польскай Службай бяспекі і дэпартаваны ў СССР. Зняволенне адбываў у Варкуце. Пасля вяртання ў Беларусь жыў у Рудзенску, працаваў доктарам.

Памёр у 1971 годзе, пахаваны на мясцовых могілках у Рудзенску.

Зноскі

  1. Сяргей Ёрш. Сябры Беларускай Незалежніцкай Партыі. Біяграфічны даведнік. Жыве Беларусь. Бібліятэка гістарычных артыкулаў.

Літаратура правіць