Глотаўка (Угранскі раён)
вёска ва Угранскім раёне Смаленскай вобласці Расіі
Гло́таўка (руск.: Глотовка) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, ва Угранскім раёне. Размешчана ва ўсходняй частцы вобласці за 35 км на паўднёвы захад ад Угры, за 8 км на поўнач ад граніцы з Калужскай вобласцю. Насельніцтва — 60 жыхароў (2007). Уваходзіць у склад Халмоўскага сельскага паселішча.
Вёска
Глотаўка
|
Гісторыя правіць
У 1943 годзе вёска была цалкам спалена нямецкімі войскамі.
Вядомыя асобы правіць
- Міхаіл Васільевіч Ісакоўскі (1900—1973) — рускі паэт, аўтар тэксту песні Кацюша. Пад уплывам мясцовай прыроды ім было напісана мноства ранніх вершаў. На месцы дому Ісакоўскіх пастаўлены памятны знак.
- Іван Іванавіч Анісімаў (1899—1966) — літаратуразнавец, член-карэспандэнт акадэміі навук СССР.
Спасылкі правіць
- Глотовка // Энцыклапедыя Смаленскай вобласці.