Гліптатэка (Мюнхен)

(Пасля перасылкі з Гліптатэка, Мюнхен)

Гліптатэка ў Мюнхене (ням.: Münchener Glyptothek) — збор старажытнагрэчаскай і старажытнарымскай скульптуры ва ўласнасці зямлі Баварыя. Гліптатэкай завуць і сам будынак у Мюнхене, у якім размешчаны збор. Шэдэўрамі калекцыі Гліптатэкі па праве лічацца Фаўн Барберыні і набытыя ў 1813 г. бясцэнныя фігуры з франтонаў храма Афаі з вострава Эгіна, так званыя «эгінеты».

Гліптатэка
Glyptothek
Заснаваны 1830
Адкрыты 1816
Месцазнаходжанне Кёнігсплац, Мюнхен
80333
Адрас Königsplatz 3
Праезд аўтобус 100: прыпынак Konigsplatz
трамвай 27: прыпынак Karolinenplatz
метро (U 2): станцыя Königsplatz
Дырэктар Раймунд Вюншэ
antike-am-koenigsplatz.mwn.de/… (англ.)
antike-am-koenigsplatz.mwn.de/… (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Новая гліптатэка Карлсберга ў Капенгагене была названа па прыкладзе мюнхенскай гліптатэкі.

Будынак правіць

Будынак Гліптатэкі быў узведзены ў паўночнай частцы плошчы Кёнігсплац (ням.: Königsplatz) па загадзе кронпрынца Людвіга, будучага караля Людвіга I. Плошча Кёнігсплац створана ў 1815 годзе  архітэктарам Леа фон Кленцэ па падабенстве з антычным форумам па праектах Карла фон Фішэра.

 
Інтэр’ер Гліптатэкі. 1900

Трынаццаць зал прамавугольнай, квадратнай і круглай формаў атачаюць унутраны двор, цэнтральная частка будынка ўзвышаецца над заламі. Уваход вырашаны порцікам з дванаццацю іанічнымі калонамі. Франтонная група над уваходам працы Іагана Марціна фон Вагнера прысвечана багіні Афіне, заступніцы пластычных мастацтваў. Вонкавыя сцены будынка ўпрыгожаны скульптурамі ў нішах, вокны будынка звернутыя ва ўнутраны дворык. Скульптуры адлюстроўваюць міфічных і гістарычных прадстаўнікоў мастацтваў. На фасадзе, звернутым да Кёнігсплац, знаходзяцца скульптуры Дэдала, Праметэя, Адрыяна, Перыкла, Фідыя і Гефеста. На заходнім і ўсходнім боку будынка размясціліся скульптурныя партрэты дойлідаў эпохі Рэнесансу і скульптараў-сучаснікаў стварэння Гліптатэкі (у тым ліку Торвальдсен і Канова), чые творы раней экспанаваліся ў зале Найноўшага мастацтва, а пазней перамясціліся ў «Новую пінакатэку».

Падчас Другой сусветнай вайны будынак Гліптатэкі быў разбураны і адкрыўся для наведвальнікаў ізноў у 1972 г. Створаныя Петэрам Карнеліусам у 1820—1830 гг. знакамітыя фрэскі з выявамі старажытнагрэчаскіх богаў апынуліся беззваротна страчанымі. Захаваліся толькі асобныя фрагменты, а ў Нацыянальнай галерэі ў Берліне захоўваюцца эскізы да гэтых фрэсак. Не быў адноўлены пасля вайны і Асірыйская зала, створаная фон Кленцэ ў 1864 г. ва ўнутраным дворыку музея. Восем асірыйскіх рэльефаў і вавілонскія львы ў наш час знаходзяцца ў экспазіцыі Дзяржаўнага музея егіпецкага мастацтва. Велізарная калона, усталяваная ва ўнутраным дворыку, раней у шэрагу іншых упрыгожвала ўваход у будынак Антычнага збору.

Калекцыя правіць

Збор скульптур, мазаікі і рэльефаў Гліптатэкі ахоплівае перыяд ад архаікі (каля 650 г. да н.э.) да позняга Рыма (каля 400 н.э.). Сваім існаваннем калекцыя абавязана ў першую чаргу каралю Людвігу I, які яшчэ кронпрынцам з 1804 г. заняўся сістэматычным набыццём твораў антычнай скульптуры. Марцін фон Вагнер, саветнік Людвіга па пытаннях мастацтва, набыў у 1813 г. «Фаўна Барберыні» у Рыме і «эгінетаў» — найкаштоўныя франтонныя фігуры з эгінскага храма Афаі ў Грэцыі. Леа фон Кленцэ на аўкцыёне ў Парыжы ў 1815-16 гг. набыў выяўленыя ў Рыме выявы багіні Эйрэны і Дыямеда, а «Іліяней» з пражскай калекцыі Рудольфа II Людвіг набыў для сваёй калекцыі ў Вене ў 1814 г. сам. Пазней былі набыты, напрыклад, «Апалон Тэнейскі» (1853) і так званы «мюнхенскі курас». Набыты ў 1938 г. знакаміты «Дыскабол з Эсквіліна» («Дыскабол» Мірана) праз дзесяць гадоў пад ціскам амерыканскіх акупацыйных улад быў вернуты ў Італію.

Архаічны перыяд (700—490 гг. да н.э.) правіць

Асноўныя творы гэтага перыяд — раннегрэчаскія статуі юнакоў, у прыватнасці «мюнхенскі курас» (юнак з Атыкі, каля 540 г. да. н.э.) і «Апалон Тэнейскі» (юнак з Карынфа, каля 560 г. да н.э.), а таксама эгінеты (франтонныя фігуры з храма Афаі на востраве Эгіна, каля 500 г. да н.э.)

Класічны перыяд (490—323 гг. да н.э.) правіць

Да найбольш вядомых экспанатаў гэтага перыяду адносяцца бюсты Гамера (460 г. да н.э.), статуя Дыямеда (430 г. да н.э.), «Медуза Ранданіні» (440 г. да н.э.), надмагільная стэла Мнесарэт (380 г. да н.э.), статуя Эйрэны (370 г. да н.э.), статуя Аляксандра Вялікага («Аляксандр Ранданіні») (каля 338 г. да н.э.) і статуя ўкленчанага юнака Іліянея (каля 320 г. да н.э.).

Эліністычны перыяд (326—146 гг. да н.э.) правіць

Гэты перыяд у экспазіцыі музея прадстаўляе сусветна вядомы «Фаўн Барберыні» (220 г. да н.э.). Да гэтага ж перыяду належаць вядомыя рымскія копіі грэчаскіх скульптур: «Хлопчык з гуссю» (каля 250 г. да н.э.) і «Старая п’яніца» (каля 200 г. да н.э.).

Рымская скульптура (150 г. да н.э. — 400 г. н.э.) правіць

У класічным рымскім стылі выканана «Галава юнака» з бронзы (пачатак н.э.). У Гліптатэцы прадстаўлена вялікая калекцыя рымскіх бюстаў, сярод іх — найбольш вядомыя Марыя і Сулы (каля 40 г. да н.э.), а таксама імператара Аўгуста (каля 40 г н.э.), Нерона (65 г н.э.), Септымія Севера (200 г. н.э.) і яго жонку Юліі Домны (195 г. н.э.). Адна са статуй з рамянём ад шчыта ўзвялічвае прынца Даміцыяна (75 г. н.э.).

Антычнасць у мюнхенскім Арэале мастацтва правіць

Збор Гліптатэкі дапаўняюць антычныя вазы, вырабы з бронзы і золата ў Антычным зборы. Творы грэка-рымскай скульптуры, якія з’явіліся ў Егіпце пасля яго заваявання элінамі, знаходзяцца ў Дзяржаўным музеі егіпецкага мастацтва. Копіі знакамітых скульптур антычнасці з іншых музеяў свету размяшчаюцца ў Музеі копій класічнай скульптуры з усходняга боку плошчы Кёнігсплац.

Часавыя экспазіцыі ў Гліптатэцы правіць

Спасылкі правіць