Гномы (Міжзем’е)

(Пасля перасылкі з Гномы, Міжзем'е)

Гномы (англ.: Dwarves) — у свеце Толкіна раса, створаная Валам Аулэ без дазволу Ілуватара. Але з часам яны сталі вольным народам Міжзем'я.

Гісторыя народаў правіць

Зарадзіліся гномы ў пячорах. З самага пачатку іх было сем.

Такім чынам у часы Другой Эпохі, гномам было дадзена сем пярсцёнкаў, да якіх паспеў дакрануцца Саўран, але гномы не пайшлі за цёмным уладаром.

Менавіта пра іх у большасці расказваецца ў «Хобіце», дзе апавядаецца вяртанне захопленай Смогам гары Эрэбар (Адзінокая гара).