Голацкі дзіцячы сад — сярэдняя школа

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Голацкі дзіцячы сад — сярэдняя школа» — установа сярэдняй адукацыі ў а. Голацк Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Голацкі дзіцячы сад — сярэдняя школа
Заснавана 1904
Тып школа
Сайт golotsk.schools.by

Гісторыя правіць

Гісторыя школы бярэ пачатак у 1893 годзе, калі багатыя сяляне нанялі настаўніка для сваіх дзяцей і аддалі адзін з дамоў пад школу [1].

У 1904 г. адкрыта народнае вучылішча.

У 1914 г. узведзены школьны будынак.

Новы будынак школа быў уведзены 1 верасня 1984 года. Ён разлічана на 392 месцы, у ёй 14 кабінетаў, спартыўная зала, камбінаваная майстэрня, актавая зала, бібліятэка і сталовая[2].

9 траўня 1985 г на базе школы пачаў працаваць музей баявой і працоўнай славы.


Вядомыя выпускнікі правіць

Выкладчыкі правіць

Дырэктары школы правіць

  • Віктар Адамавіч Дубік (1984—2005).
  • Таццяна Васільеўна Малуха (2005—2007).
  • Дзіяна Валянцінаўна Бычкова, выконвала абавязкі намеснік дырэктара (2007—2008).
  • Аляксей Генадзьевіч Бандарчык (2008—2015).
  • Вольга Мікалаеўна Сулім (з 2015).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9