Айзенштат

горад у Аўстрыі
(Пасля перасылкі з Горад Айзенштат)

Айзенштат (ням.: Eisenstadt, бав.: Eisnståd, венг.: Kismarton, харв.: Željezno, лац.: Castrum Ferrum) — горад зямельнага падначалення ў Аўстрыі, цэнтр федэральнай зямлі Бургенланд.

Горад
Айзенштат
Eisenstadt
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Плошча
42.91 км²
Вышыня цэнтра
182 м
Насельніцтва
12 367 чалавек (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
02682
Паштовы індэкс
7000
Аўтамабільны код
E
Афіцыйны сайт
eisenstadt.at (ням.)
Айзенштат на карце Аўстрыі
Айзенштат (Аўстрыя)
Айзенштат
Айзенштат (Аўстрыя)
Айзенштат

Насельніцтва складае 12367 чалавек (на 2007 год). Займае плошчу 42,91 км².

Геаграфія правіць

Айзенштат ляжыць на тэрасе, якая спадае да даліны ракі Вулька ад паўднёвых падножжаў Лайтхагебіргес (Leithagebirges).

Гісторыя правіць

Знаходкі пацвярджаюць, што рэгіён Айзенштата быў заселены ўжо ў часы Гальштацкай культуры. Крыху пазней тут пасяліліся кельты і рымляне. Падчас вялікага перасялення народаў розныя германскія народы і гуны засялілі рэгіён Айзенштата. Каля 800 года н.э. Карл Вялікі паклаў пачатак засяленню баварцамі. Першы ўспамін пра горад датуецца 1118 годам, тады ён называўся Жалезная крэпасць (лац.: Castrum Ferreum).[1] З 1264 года ён стаў вядомы як Малы Морцін (па-венгерску «Кішмартан»). Сучасную назву горад носіць з 1373 года.

У 1373 годзе горад перайшоў у валоданне венгерскага роду Каніжаі. Гэта дазволіла ўмацаваць сцены і пабудаваць крэпасць з равамі. Назва «Eysenstat» (жалезны горад) таксама паходзіць з таго часу. Айзенштат атрымаў свабоду гандлю ў 1388 годзе. У 1445 годзе горад набыў герцаг Альбрэхт VI; наступныя 150 гадоў Айзенштат заставаўся пад кіраваннем Габсбургаў. У XV стагоддзі ў Бургенландзе з'явіліся перасяленцы-харваты, якія называлі Айзенштат Жэлезнай, а Бургенланд Градзішчам; пазней сфарміраваўся іх дыялект (градзішчанска-харвацкая мова), у наш час маюць культурную аўтаномію.

Падчас турэцкіх войнаў 1529 і 1532 гадоў Айзенштат захопліваўся туркамі пры іх прасоўванні на Вену.

Змена колькасці насельніцтва
Год Насельніцтва
1900 7387
1910 7073
1923 6796
1934 8897
1939 9005
Год Насельніцтва
1951 7568
1961 9315
1971 10 062
1981 10 102
1991 10 349
2001 11 334

У 1647 годзе горад трапіў пад уладу венгерскага княжацкага дому Эстэрхазі. Княжацкі род змяніў твар горада працяглай ажыўленай будаўнічай працай. 26 кастрычніка 1648 Айзенштат указам імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанд III прылічаны да вольных гарадоў. Горад выплаціў за гэта 16 000 гульдэнаў і 3000 бочак віна коштам у 9000 гульдэнаў. У 1670 годзе Паўль I Эстэрхазі дазваляе пасяліцца ў Айзенштаце і 6 навакольных паселішчах, вядомых, як 7 абшчын, прыкладна 3000 яўрэям, якія былі выгнаны з Вены. Самсон Вертаймер (1658—1742), які дзейнічаў у Вене як буйны камерсант, выконваў у Айзенштаце роля рабіна. Залаты век мастацкага жыцця тут пачынаўся з прызначэння Ёзэфа Гайдна на ролю княжацкага прыдворнага капельмайстра ў 1760-я гады. У 1809 годзе Айзенштат падчас вайны пятай кааліцыі быў заняты французскімі падраздзяленнямі. У 1897 годзе праз горад прайшла чыгунка.

Пасля Першай сусветнай вайны і распаду Аўстра-Венгрыі адбывалася трохгадовая барацьба за будучую дзяржаўную прыналежнасць Бургенланда, і такім чынам, Айзенштата. Паводле Сен-Жэрменскага мірнага дагавора Бургенланд перайшоў у 1921 годзе да Аўстрыі. Тым не менш Эдэнбург (ням. Ödenburg, суч. Шопран), які першапачаткова павінен быў стаць сталіцай зямлі, адышоў паводле рэферэндуму да Венгрыі. Замест Эдэнбурга менавіта Айзенштат стаў 30 красавіка 1925 года сядзібай урада Бургенланда і, разам з тым, сталіцай зямлі.

Падчас Другой сусветнай вайны Айзенштат падвергся бамбардзіроцы, у выніку якой загінулі 40 чалавек. У 1945 годзе Айзенштат заняла Чырвоная армія, і горад, як і ўся Усходняя Аўстрыя, заставаўся ў зоне савецкай акупацыі да 1955 года . З 1960 года ў Айзенштаце знаходзіцца кафедра Айзенштацкай дыяцэзіі.

Клімат правіць

Доўгатэрміновая сярэднегадавая тэмпература (у перыяд з 1961 па 1990) складае 10,4 °C. Сярэдняе значэнне 2004 складала 10,3 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў (паміж 1961 і 1991) складала 589 мм.

Клімат Айзенштата
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 18,8 19,7 27,4 27,2 30,8 36,1 36,4 37,0 33,7 26,4 21,9 19,8 37,0
Сярэдні максімум, °C 2,8 5,3 10,4 15,3 20,6 23,4 25,9 25,7 20,9 14,8 7,7 4,0 14,7
Сярэдні мінімум, °C −2,9 −1,6 1,9 5,5 10,1 13,2 15,2 15,1 11,4 6,5 1,7 −1,2 6,2
Абсалютны мінімум, °C −21,6 −19,8 −19,2 −4 −1,6 3,7 6,2 3,8 2,1 −5,3 −12,3 −17,8 −21,6
Норма ападкаў, мм 33 29 45 51 62 71 66 59 58 43 53 41 618
Крыніца: ZAMG

Славутасці правіць

 
Ратуша

Музеі правіць

  • Музей Гайдна
  • Зямельны (краязнаўчы) музей
  • Музей вернікаў
  • Музей пажарнай каманды
  • Гістарычны музей (Landmuseum)
  • Яўрэйскі музей (Österreichisches Jüdisches Museum)

Рэлігійныя збудаванні правіць

 
Замак Эстэрхазі

Замкі правіць

Гарады-пабрацімы правіць

Зноскі

  1. Путеводитель «Ле Пти Фюте» — Австрия / 5-е изд. — М.: Авангард, 2005. С. 179.

Спасылкі правіць