Блуа

(Пасля перасылкі з Горад Блуа)

Блуа (фр.: Blois) — галоўны горад дэпартамента Луар і Шэр у Францыі, які стаіць на правым высокім беразе Луары паміж Арлеанам і Турам. У Сярэднія вякі графы Блуа валодалі таксама Шампанню; Эцьен дэ Блуа быў каралём Англіі, а Шарль дэ Блуа — герцагам Брэтані.

Горад
Блуа
фр.: Blois
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Мэр
Марк Грыко (Marc Gricourt)
Плошча
37,46 км²
Вышыня цэнтра
63 - 135 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
47 854 чалавек (2007)
Шчыльнасць
1 277 чал./км²
Часавы пояс
Паштовы індэкс
41000
INSEE
41018
Афіцыйны сайт
Блуа на карце Францыі
Блуа (Францыя)
Блуа

Насельніцтва — 47.854 жыхароў (2007 год).

Гісторыя правіць

У сярэдневяковых лацінскіх помніках, як то ў Грыгорыя Турскага, Блуа носіць назву лац.: Blesum (таксама Blesis і Blesa) і разам з навакольнымі землямі мела асобнае графства, якое атрымала з XV стагоддзя назву Блезуа.

Уладанне герцагаў Арлеанскіх правіць

Калі старажытны графскі род, да якога належаў таксама англійскі кароль Стэфан, згас па мужчынскай лініі, графства Блуа перайшло паводле шлюбнага дагавора да дому Шатыён, апошні нашчадак якога прадаў свае ўладанні сыну Карла V, герцагу Людовіку Арлеанскаму.

Пад кіраваннем Арлеана Блуа адыгрываў значную ролю. Людовік Арлеанскі і ягоная жонка, Валянціна Вісконці з Мілана, паклалі пачатак збору кніг і дакументаў, з якіх потым ўтварылася знакамітая палацавая бібліятэка, узбагачаная скарбамі, нарабаванымі ў Мілане і Неапалі.

Каралеўская рэзідэнцыя правіць

Блуа быў далучаны да каралеўскіх уладанняў у 1498 годзе. Сын герцага Карла Арлеанскага Людовік XII, які нарадзіўся ў Блуа, часта склікаў тут дзяржаўныя чыны і вырашаў ў замку найважнейшыя дзяржаўныя справы. 15 студзеня 1499 года тут быў заключаны саюз паміж Францыяй і Венецыяй, а 14 сакавіка 1513 года наступальны і абарончы саюз супраць Папы і імператара. 1 снежня 1513 года тут жа быў падпісаны мірны дагавор паміж Людовікам XII і Фердынандам Каталіком з Арагона.

 
Саборная царква св. Людовіка

Архітэктура правіць

Стары высокі горад цесны, са звілістымі стромкімі вуліцамі, ніжні пабудаваны больш правільна і прыгажэй. Цераз раку перакінуты даўжынёю ў 305 м каменны мост на 11 арках, які злучае горад з прадмесцем В'ена. Самае высокае месца займае адрэстаўраваны Блуаскі замак, у якім нарадзіўся Людовік XII. Блуа мае старажытны, высечаны ў скале водаправод з часоў рымлян, даўжынёю ў 529 м (Луарская вада), прыгожую набярэжную, кафедральны сабор, царква св. Ламера (XII стагоддзе ў раннім гатычным стылі); біскупскі палац і мноства выдатных арыстакратычных палацаў XVI стагоддзя (палацы герцага Эпемон, Гіза, Амальскага).

З 1619 г. Блуа — рэзідэнцыя епіскапа (суфраган архіеп. Парыжа). У 5 км ад горада знаходзяцца жалезныя мінеральныя крыніцы Сен-Дэні, па сваім уздзеянні падобныя на крыніцы Спа.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі