Брэда

горад у Нідэрландах
(Пасля перасылкі з Горад Брэда)

Брэда (нідэрл.: Breda) — горад у Нідэрландах, у правінцыі Паўночны Брабант. Насельніцтва — 169,9 тыс. жыхароў (2006).

Брэда
нідэрл.: Breda
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Правінцыя
Каардынаты
Плошча
129,15 км²
Вышыня цэнтра
3 м
Насельніцтва
170491 чалавек (2007)
Шчыльнасць
1344 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
076
Паштовыя індэксы
4800-4841,
4847,
4850-4854
Афіцыйны сайт
breda.nl (гал.)
Брэда на карце Нідэрландаў
Брэда (Нідэрланды)
Брэда

Гісторыя правіць

Горад Брэда быў заснаваны ў X стагоддзі пры зліцці суднаходных рэк Марк і Аа[1]. У XI стагоддзі быў феодам Свяшчэннай Рымскай Імперыі. Першым сюзерэнам Брэды, чыё імя дайшло да нашых дзён, быў Генрых Брунесхаймскі (10801125). У 1252 годзе Брэда атрымала правы горада, што дало гараджанам ёй магчымасць узвесці крапасную сцяну вакол горада.

У 1327 годзе Адэлхейд Гаверэнска-Брэдская прадала Брэду герцагу Брабанта Жану III. У 1350 годзе горад быў перапрададзены Яну II Васенарскаму, які памёр у 1377 годзе. У 1403 годзе яго спадчынніца Ёхана Поланенская (1392—1445) выйшла замуж за Энгельберта I Насаўскага. Такім чынам Брэда стала ўладаннем Насаўскага дому і заставалася ў гэтым статусе да 1795 года.

Калі Брэда стала рэзідэнцыяй Аранска-Насаўскай дынастыі, то гэта прыцягнула ў горад іншых дваран, якія пабудавалі свае рэзідэнцыі ў старых кварталах. У 1534 годзе Хенры III Насау-Брэдскі перабудаваў гарадскія ўмацаванні. У 1534 годзе моцны пажар знішчыў 90 % горада, у тым ліку цэрквы, капэлы і ратушу; засталося толькі каля 150 дамоў і галоўная царква.

 
Карта Брэды з атласа ван Луна
 
Дыега Веласкес. "Здача Брэды". 1634

Падчас Васьмідзесяцігадовай вайны Брэда была ў 1581 годзе ўзята пры нечаканым нападзе фламандска-іспанскіх войскаў, якімі камандаваў Клод дэ Берлемон. Войскі спагналі сваю лютасць на жыхарах горада, забіўшы каля 500 чалавек. У 1590 годзе горад быў узяты Морыцам Насаўскім, 68 пікінёраў якога пракраліся ў горад водным шляхам, хаваючыся пад грузам торфу, падчас аблогі Брэды. У 1625 годзе, пасля дзесяцімесячнай аблогі горад здаўся іспанцам пад камандаваннем Спінолы. У 1637 годзе пасля чатырохмесячнай аблогі Брэда была ўзята Фрэдэрыкам-Генрыхам Аранскім, і ў 1648 годзе, паводле Вестфальскага міру, канчаткова адышла да Рэспублікі Злучаных правінцый.

Англійскі кароль Карл II правёў у Брэдзе большую частку свайго выгнання ў часы кромвелеўскіх Рэспублікі і Пратэктарата, таму што яго сястра Марыя была ўдавой Вільгельма II. У 1660 годзе ў Брэдскай дэкларацыі Карл II выказаў умовы свайго вяртання ў Англію.

У 1667 годзе ў Брэдзе было падпісана Брэдскае пагадненне, якое паклала канец Другой англа-галандскай вайне. У 17461748 гадах тут праходзіў Брэдскі кангрэс, на якім англійскія і французскія дыпламаты спрабавалі спыніць вайну за аўстрыйскую спадчыну.

У 1795 годзе ў Брэду ўвайшлі французскія войскі, якія прынеслі з сабой ідэі Французскай рэвалюцыі. Новая ўлада ліквідавала старыя саслоўі; у прыватнасці, сышло ў гісторыю баронства Брэда. 9 снежня 1813 года падчас кампаніі 1813 года крэпасць Брэда была ўзята атрадам рускага генерал-маёра Бенкендорфа.

Гарады-пабрацімы правіць

Зноскі

  1. Бреда // Военная энциклопедия / под ред. В. Ф. Новицкого[ru] [и др.]. — СПб. ; [М.] : Тип. т-ва И. В. Сытина[ru], 1911—1915.

Спасылкі правіць