Джэймстаўн (востраў Святой Алены)

горад, сталіца вострава Святой Алены
(Пасля перасылкі з Горад Джэймстаўн)

Джэймстаўн (англ.: Jamestown) — сталіца брытанскай заморскай тэрыторыі Астравы Святой Алены, Узнясення і Трыстан-да-Кунья. Адзіны порт вострава Святой Алены. Насельніцтва (2008 г.) — 714 чал.

Горад
Джэймстаўн
англ.: City of Jamestown
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1659
Першая згадка
Горад з
Плошча
3,6 км²
Насельніцтва
714 чалавек (2008)
Тэлефонны код
+290 2
Джэймстаўн на карце Астравы Святой Алены, Узнясення і Трыстан-да-Кунья
Джэймстаўн (востраў Святой Алены) (Зямля)
Джэймстаўн (востраў Святой Алены)

Геаграфія правіць

Горад Джэймстаўн месціцца на беразе заліва Джэймс у вузкай міжскальнай расколіне ў паўночна-заходняй частцы вострава Святой Алены. Клімат сухі трапічны. Сярэднегадавая тэмпература вагаецца паміж 19 °C і 24 °C. Найбольш спякотны месяц — красавік, калі тэмпература дасягае 34 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 113 мм.

Гісторыя правіць

Паселішча на месцы Джэймстаўна было заснавана Англійскай Ост-Індскай кампаніяй у 1659 г. Для аховы была пабудавана крэпасць Св. Джона. У 1660 г. у сувязі з рэстаўрацыяй манархіі ў Англіі крэпасць атрымала назву Джэймс у гонар герцага Ёркскага. Праз некалькі гадоў у дакументах Ост-Індскай кампаніі паселішча названа Джэймстаўнам.

У 1673 г. паселішча і крэпасць былі часова захоплены галандцамі. У канцы XVIII — XIX стст. Джэймстаўн з’яўляўся важным транзітным цэнтрам у Паўднёвай Атлантыцы. У 1834 г. перададзены ў маёмасць Вялікабрытаніі. Па загаду каралевы Вікторыі ў 1859 г. атрымаў статус горада і права на самакіраванне.

З 2009 г. з’яўляецца афіцыйнай сталіцай брытанскай заморскай тэрыторыі Астравы Святой Алены, Узнясення і Трыстан-да-Кунья.

Эканоміка правіць

Большасць жыхароў горада Джэймстаўн працуе ў адміністрацыі і займаецца абслугоўваннем.

Славутыя мясціны правіць

Спіс славутых мясцін Джэймстаўна:

  • Лесвіца Якаба — лесвіца на паверхню скал над горадам. Складаецца з 699 прыступак. Пабудавана ў 1829 г.

Спасылкі правіць