Дудзінка

горад у Краснаярскім краі Расіі
(Пасля перасылкі з Горад Дудзінка)

Дудзінка — горад у Краснаярскім краі Расіі, адміністрацыйны цэнтр Таймырскага Далгана-Ненецкага раёна2007, раней — адміністрацыйны цэнтр суб’екта РФ Таймырская (Далгана-Ненецкая) аўтаномная акруга). Насельніцтва 25,2 тыс. чел. (2005).

Горад
Дудзінка
руск.: Дудинка
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
1667
Горад з
Плошча
  • 105 км²
Вышыня цэнтра
20 м
Насельніцтва
23 923[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
39191
Паштовы індэкс
647000
Аўтамабільны код
24, 84, 88, 124
Афіцыйны сайт
Дудзінка на карце Расіі ±
Дудзінка (Расія)
Дудзінка
Дудзінка (Краснаярскі край)
Дудзінка

Горад размешчаны за Паўночным палярным кругам, на правым беразе Енісея, за 2021 км на поўнач ад Краснаярска.

Дудзінка — марскі порт у нізоўях Енісея, найбуйнейшы ў Сібіры. Круглы год звязаны па Енісеі марскімі зносінамі з Архангельскам і Мурманскам, у перыяд летняй навігацыі — рачнымі зносінамі з Краснаярскам і Дыксанам. Самая паўночная ў свеце электрыфікаваная чыгунка і аўтамабільная шаша злучае Дудзінку з Нарыльскам (96 км) і аэрапортам Алыкель (40 км). Гарады Нарыльск і Дудзінка не маюць рэжымнага статусу, але іх наведванне замежнымі грамадзянамі (у тым ліку грамадзянамі Беларусі) з 25 лістапада 2001 магчыма толькі па дазволе ўладаў, да гэтага на працягу 10 гадоў (з 1991 года) уезд для замежнікаў быў свабодны.

Зноскі

Спасылкі правіць

 
Дудзінка на карце
 
Порт у Дудзінцы
 
Порт у Дудзінцы