Жалезнаводск

горад у Стаўрапольскім краі Расіі
(Пасля перасылкі з Горад Жалезнаводск)

Жалезнаводск (руск.: Железноводск) — горад (з 1917 года) у Расіі, у складзе Стаўрапольскага края, уваходіць у групу Каўказскіх Мінеральных Водаў. Насельніцтва 24,7 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1842 годзе.

Горад
Жалезнаводск
руск.: Железноводск
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
1810
Горад з
Плошча
  • 44 км²
Вышыня цэнтра
600 м
Насельніцтва
23 643[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
87932
Паштовы індэкс
357400
Аўтамабільны код
26
Афіцыйны сайт
Жалезнаводск на карце Расіі ±
Жалезнаводск (Расія)
Жалезнаводск
Жалезнаводск (Стаўрапольскі край)
Жалезнаводск

Горад размешчаны на поўдні Стаўрапольскага ўзвышша, у перадгор’ях Вялікага Каўказа, па паўднёвым, паўднёва-заходнім і збольшага ўсходнім схілах гары Жалезнай, у даліне рэчак Джэймук і Кучук, на паўднёвым схіле гары Жалезная, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Бештаў, за 19 км на поўнач ад Пяцігорска, за 21 км ад станцыі Мінеральныя Воды, за 191 км ад Стаўрапаля.

Клімат горна-лясны, падобны да клімату Сярэдніх Альп. Паветра насычаны кіслародам і фітанцыдамі лесу. Умерана спякотнае лета з прахалоднымі начамі, вялікая колькасць сонечных дзён пры слабых асвяжальных вятрах, зіма не халодная.

Жалезнаводск — горад-курорт, вядомы сваімі крыніцамі мінеральных вод і горным паветрам.

Зноскі