Жалезнагорск (Курская вобласць)

Жалезнагорск (руск.: Железногорск) — горад (з 1962 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Жалезнагорскага раёна Курскай вобласці. Насельніцтва 96,2 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1957 годзе.

Горад
Жалезнагорск
руск.: Железногорск
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
2 кастрычніка 1957
Горад з
Плошча
114 км²
Вышыня цэнтра
220 м
Насельніцтва
102 169 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
47148
Паштовыя індэксы
307170-307179
Аўтамабільны код
46
Афіцыйны сайт
Жалезнагорск на карце Расіі ±
Жалезнагорск (Курская вобласць) (Расія)
Жалезнагорск (Курская вобласць)
Жалезнагорск (Курская вобласць) (Курская вобласць)
Жалезнагорск (Курская вобласць)
Жалезнагорск, вул. Леніна
Жалезнагорск
Жалезнагорск

Горад размешчаны на заходняй ускраіне Сярэднярускага ўзвышша, за 90 км на паўночны захад ад Курска, на мяжы з Арлоўскай вобласцю, ля чыгуначнай станцыі Міхайлаўскі Руднік на галінцы Арол — Льгоў.

Заснаваны ў 1957 у сувязі з засваеннем Міхайлаўскага радовішча жалезных руд Курскай магнітнай анамаліі. 2 кастрычніка 1957 пачалося будаўніцтва зборношчытавых дамоў пасёлка. У 1962 года пасёлку быў прысвоены статус горада, на той момант у ім пражывала 9,1 тыс.чалавек.

Горадаўтваральнае прадпрыемства — Міхайлаўскі горнаўзбагачальны камбінат. Ён фарміруе 70 % гарадскога бюджэту на ім працуе 30 % насельніцтва горада. З'яўляецца другім у Расіі па аб'ёме вытворчасці жалезаруднай сыравіны. Таксама працуе малочны завод, вытворчасць будматэрыялаў, завод «Крышталь» і інш.