Злынка

горад у Расіі
(Пасля перасылкі з Горад Злынка)

Злынка — горад у Бранскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Злынкаўскага раёна. Насельніцтва 5,4 тыс. чалавек (2005).

Горад
Злынка
руск.: Злынка
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Вышыня цэнтра
150 м
Насельніцтва
  • 5 369 чал. (1 студзеня 2018)[1]
Тэлефонны код
48358
Паштовыя індэксы
243600
Аўтамабільны код
32
Злынка на карце Расіі ±
Злынка (Расія)
Злынка
Злынка (Бранская вобласць)
Злынка

Геаграфія правіць

Горад размешчаны на рацэ Злынка, ля мяжы з Беларуссю, за 225 км на паўднёвы захад ад Бранска, за 8 км ад аднайменнай чыгуначнай станцыі.

Гісторыя правіць

На правым беразе р. Злынка ў 1682 годзе перасяленцамі з р. Ветка заснаваны стараверскі скіт; у 1700 годзе ў рангавых дачах Старадубскага палка Гетманшчыны была заселена слабодка Злынка, якая стала адным з цэнтраў стараверства (сюды перасяляліся купцы-стараверы з Арла і Каломны).

У 1770 годзе паводле ўказа рускай імператрыцы Кацярыны II Злынка была нададзена графу П. А. Румянцаву-Задунайскаму. З канца XVIII стагоддзя Злынка — рамесны цэнтр (каменнае і цяслярскае рамёствы); у яе склад увайшла Красная слабада (на левым беразе р. Злынка), дзе развіваліся дрэваапрацоўка і гарбарны промысел. З 1860-х гадоў Злынка — адзін з цэнтраў вытворчасці запалак у Расіі. Эканамічнаму ўздыму спрыяла адкрыццё ў 1887 годзе руху па праведзенай каля яе чыгунцы Бранск — Гомель. Да канца ХІХ стагоддзя Злынка — пасад Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.

У маі 1917 года прайшла 14-дзённая забастоўка рабочых[2] У сакавіку 1918 г. Злынка акупавана германскімі войскамі. Узята Багунскім палком Чырвонай Арміі пад камандаваннем М. А. Шчорса ў снежні 1918 года. Уваходзіла ў склад Гомельскай губерні (1919—1926), Бранскай губерні (1926—1929), Заходняй вобласці (1929—1937), Арлоўскай вобласці (1937—1944) РСФСР.

Горад з 1925 года. Раённы цэнтр Арлоўскай вобласці (1939—1944), Бранскай вобласці (1944—1959, з 1988). У 1959—1988 гадах у складзе Навазыбкаўскага раёна Бранскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну 25 жніўня 1941 года акупавана германскімі войскамі. Вызвалена савецкімі войскамі 26 верасня 1943 года падчас Чарнігаўска-Прыпяцкай наступальнай аперацыі.

Горад і яго наваколлі моцна пацярпелі ў выніку Чарнобыльскай аварыі (1986). У 2015 годзе Пастановай Урада РФ Злынка аднесена да зоны пражывання з правам на адсяленне.

Эканоміка правіць

Лясгас, кансервавы завод. Вытворчасць алмазнага інструмента, лічыльнікаў вадкасці і газу.

Славутасці правіць

Захаваліся жылыя і грамадскія будынкі XVIII — пачатку XX стст., у тым ліку драўляныя, з багатым разбярствам цэрквы: Узнясення (1870), Мікалая Цудатворцы (кан. XIX ст.), драўляная Пакроўская старавераў-бес­папоўцаў (1903—1904) і інш.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  2. Приходько, С. А. Деятельность Новозыбковской организации РСДРП(б) в 1917 году (по воспоминаниям П. Ф. Вашукевича) / С. А. Приходько // Гістарычны лёс беларускай савецкай дзяржаўнасці: (да 100-годдзя абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі): зборнік артыкулаў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі; [рэдкалегія: А. А. Каваленя (старшыня) і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2021. — 373, [1] с.: табл. — С. 25—26. — ISBN 978-985-08-2784-5