Каканд

горад у Ферганскай вобласці на ўсходзе Узбекістана
(Пасля перасылкі з Горад Каканд)

Кака́нд (узб.: Qo‘qon) — горад у Ферганскай вобласці на ўсходзе Узбекістана. Месціцца ў Ферганскай даліне. Насельніцтва (2012 г.) — 220 000 чал.

Горад
Каканд
узб.: Qo‘qon
Какандскі палац
Какандскі палац
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
  • 40 км²
Вышыня цэнтра
409 ± 0 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
  • 252 731 чал. (1 студзеня 2020)
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
8-373
Паштовыя індэксы
150700
Афіцыйны сайт
Каканд на карце Узбекістана
Каканд (Узбекістан)
Каканд

Гісторыя правіць

Горад Каканд вядомы з X ст. н. э. як адзін з важных цэнтраў міжнароднага гандлю на Шаўковым шляху. Назва, відавочна, азначае «горад дзіка». У XIII ст. быў разбураны манголамі і доўгі час існаваў як ваенная крэпасць.

У 1709 г. пераўтвораны ў сталіцу Какандскага ханства. У 1732 г. пачалася пабудова ханскага палаца і горада вакол яго. У першай палове XIX ст. у ім налічвалася каля 300 мячэцяў. У 1876 г. захоплены Расіяй. У 1924 г. увайшоў у склад Узбекістана.

Славутыя мясціны правіць

Каканд складаецца з новай і старой частак. У старой частцы захаваўся ханскі палац і рэшткі крэпасці XVIII ст. Недалёка ад горада пачынаюцца адгор’і Цянь-Шань з хваёвымі лясамі.

Інфраструктура правіць

Каканд — цэнтр хімічнай, харчовай, тэкстыльнай і швейнай прамысловасці, важны транзітны пункт Ферганскай даліны на мяжы з Таджыкістанам і Кыргызстанам. Дзейнічаюць чыгуначная станцыя і аўтавакзал. Мясцовыя ўлады імкнуцца развіваць турызм.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.

Спасылкі правіць